Вы тут

Міхалкоў прапанаваў стварыць еўразійскую кінаакадэмію і прысуджаць еўразійскі «Оскар»


Вядомы кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў прапанаваў стварыць еўразійскую кінаакадэмію і прысуджаць еўразійскі «Оскар». З такой ініцыятывай ён выступіў сёння ў Бішкеку на Еўразійскім эканамічным форуме, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Еўразійскай эканамічнай камісіі.


Фота ТАСС

«Прапаную стварыць еўразійскую кінаакадэмію і прэмію — еўразійскі “Оскар”. Удзел у ёй будуць прымаць карціны, якія адпавядаюць ідэалам, што мы сфармулюем, а не карціны, якія разбураюць чалавечую сутнасць. Прэмія павінна быць дарагой, за яе павінны змагацца», — сказаў Мікіта Міхалкоў.

Паводле яго слоў, прэмія можа таксама ўручацца і аднаму лепшаму замежнаму фільму. «Кожны год туды ўваходзіць адзін фільм, не выпушчаны на тэрыторыі еўразійскай прасторы, але які адпавядае нашым прынцыпам. Перакананы, гэта вельмі трэба для палітычнага развіцця еўразійскай прасторы. Гэта павінна быць вырашана на самым высокім узроўні. Гэта механізм палітычнай самаабароны сутнасці еўразійства», — заявіў кінарэжысёр.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.