Вы тут

Фотавыстава вядомага ў горадзе фатографа Аляксандра Сомава адкрываецца сёння ў Магілёве


На жаль, таленавіты аўтар трагічна загінуў тры гады таму. Апошнім часам ён захапляўся веларухам і ў той апошні для сябе дзень разам з сябрамі адправіўся ў чарговае велападарожжа. Але кола яго ровара трапіла ў ямку, веласіпедыст упаў і страціў прытомнасць. Вярнуць да жыцця яго не атрымалася, але, як потым высветлілася, прычынай стала не падзенне, а слабае сэрца. Ён так многа браў да яго ў сваім жыцці, што яно не вытрымала. Суровы афіцэр (падпалкоўнік!) у душы заўсёды заставаўся лірыкам. Нездарма, калі пайшоў на пенсію, пачаў маляваць карціны. А фатаграфіяй захапіўся яшчэ раней, у канцы сямідзясятых, калі атрымаў у падарунак фотаапарат. Першапачаткова гэта былі сямейныя здымкі, партрэты дачок, сяброўскія пасядзелкі, але з узростам палітра яго фотаінтарэсаў значна пашыралася. Выпрацаваць стыль і манеру дапамагло сяброўства з магілёўскім народным клубам «Вясёлка», куды ён прыйшоў у пачатку 1980-х гадоў. Сур’ёзна займаўся фотамастацтвам не адно дзесяцігоддзе. У горадзе ў яго была не адна персанальная выстава, а ў 2018-м годзе мастак стаў пераможцам фотаконкурсу навагодніх паштовак PF-2018.


— На жаль, Аляксандр рана пайшоў з жыцця, сёлета яму б споўнілася 70 гадоў, — адзначыла вядомая магілёўская фотамастачка Ірына Савосіна. — Ён быў феерычным чалавекам, рознабаковым. Вельмі захапляўся гісторыяй Магілёва, быў нават некалькі разоў пераможцам адпаведных конкурсаў. На выставе прадстаўлены яго фота апошніх 15 гадоў, зробленыя ў стылі пейзаж, партрэт, нацюрморт, жанр. 

Паглядзець фотавыставу Аляксандра Сомава «42 санеты з жыцця» можна будзе ў Магілёўскім музеі этнаграфіі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Аляксандра Сомава з архіва Ірыны САВОСІНАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».