Вы тут

Адвакаты раскажуць моладзі аб адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў


Старшыня Савета маладых адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Наталля Дземянок раскажа сёння ў прамым эфіры аб адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.


Прафілактычнае мерапрыемства пачнецца ў 16.00 і пройдзе ў фармаце стрыму ў цэнтральным пабліку БРСМ у сацыяльнай сетцы Instagram.

Наталля Дзямянок праінфармуе слухачоў, што такое злачынствы ў сферы абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з пункту гледжання крымінальна-прававой кваліфікацыі.

На канкрэтных прыкладах адвакат растлумачыць, якія меры і санкцыі прымяняюцца да людзей, што трапілі ў поле зроку праваахоўных органаў, а таксама растлумачыць, якая роля адваката — абаронцы на папярэднім следстве і падчас судовага разбору.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках пагаднення БРСМ і БРКА, заключанага для прававога выхавання моладзі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.