Вы тут

Да пачатку новага навучальнага года ў кожнай мінскай школе будзе створаны музей


 

Да пачатку новага навучальнага года ў кожнай мінскай школе будзе створаны музей. Такую задачу перад сферай адукацыі сталіцы падчас пасяджэння аб правядзенні мерапрыемстваў у межах Года гістарычнай памяці паставіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Акрамя таго, па прапанове кіраўніка горада, шырокая патрыятычная работа будзе разгорнута і ў дашкольных установах адукацыі.


Падчас пасяджэння абмеркавалі не толькі тое, што будзе ажыццёўлена ўладамі сталіцы ў межах Года гістарычнай памяці, акцэнтавалі ўвагу і на ўжо рэалізаваных праектах. З пачатку года на тэрыторыі Мінска быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне адзінства беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці, а таксама на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя традыцыйных, ініцыяваны і шэраг новых гарадскіх праектаў, у тым ліку звязаных з увекавечваннем памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця.

— Гістарычная памяць — адна з фундаментальных асноў беларускага грамадства, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга ЧАМАДАНАВА. — Менавіта таму ў сучасных умовах яна знайшла сваё адлюстраванне ў тым ліку ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб’яўлены Указам Прэзідэнта Год гістарычнай памяці — этап, які падкрэслівае актуальнасць таго, што і грамадства, і дзяржава павінны выступіць адзіным фронтам у абароне сваёй гісторыі, традыцый, культуры, свайго права самастойна вызначаць шлях развіцця.

Па словах Вольгі Чамаданавай, сёння мы часцей павінны гаварыць аб героях, якія абаранялі і вызвалялі горад Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У бліжэйшы час аб гэтых людзях будзе расказвацца ў гарадскім транспарце сталіцы, а білборды з партрэтамі абаронцаў і вызваліцеляў Мінска з’явяцца на ключавых гарадскіх магістралях, у тым ліку на мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе. Акрамя таго, працягнецца работа па прысваенні імён удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, Герояў Савецкага Саюза, выбітных і знакамітых землякоў установам адукацыі і вуліцам горада. Будуць ажыццяўляцца турыстычныя маршруты па аб’ектах воінскай славы, гістарычных месцах. 

Як расказала старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля ПРАСКУРАВА, у бягучым годзе, аб’яўленым Годам гістарычнай памяці, у сістэме сталічнай адукацыі перафармаціравалі падыходы да выхаваўчага працэсу. «Сёння ў сістэме адукацыі Мінска — 18 маштабных круглагодных грамадзянска-патрыятычных акцый, якія прадугледжваюць падрыхтоўку і правядзенне на працягу навучальнага года звыш 650 мерапрыемстваў, — заўважыла старшыня камітэта. — Вядзецца актыўная работа па стварэнні на базе школьных музеяў пляцовак, прысвечаных генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Да канца года з’явяцца ваенна-патрыятычныя клубы ў тых раёнах Мінска, дзе іх пакуль няма. Распрацаваны новыя экскурсійныя маршруты ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

Аб мерапрыемствах у сферы культуры, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, расказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь БРЭЛЬ. У прыватнасці, 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, у гонар загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры Мінска — на тэрыторыі парка Перамогі — будзе адкрыты памятны знак «Жывая памяць удзячных пакаленняў». У бліжэйшы час у сталіцы з’явяцца і мемарыяльныя дошкі ўдзельнікам ваенных падзей, а таксама выбітным грамадзянам пасляваеннага часу. Ужо рэалізуецца шэраг выставачных праектаў і культурных праграм, накіраваных на захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Вераніка КАНЮТА   

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.