Вы тут

Капітальны рамонт жылля стане тэмай стрыму ЖКГ Першамайскага раёна Мінска 27 мая


Стрым ЖКГ Першамайскага раёна Мінска пройдзе 27 мая. 


Капітальны рамонт жылля, крытэрыі неабходнасці яго правядзення і ўключэння жылых дамоў у перспектыўныя праграмы і бягучыя графікі акрэсляць падчас ЖКГ-стрыму на афіцыйным ютуб-канале.

Свае пытанні жыхары могуць папярэдне пакінуць у каментарыях да анонсу стрыму ў Тэлеграм-канале ЖКГ Першамайскага раёна. На іх адкажа спікер — галоўны інжынер ЖКГ Першамайскага раёна Павел ШЭЙПАК.

Практыку правядзення стрымаў ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» пачала ў маі. Першыя стрымы 25 мая правялі ЖКГ Партызанскага раёна (добраўпарадкаванне і санітарнае ўтрыманне дваравых тэрыторый) і ЖКГ Заводскага раёна (склад агульнай маёмасці ў шматкватэрным жылым доме).

Наступны стрым запланаваны на 30 мая: намеснік дырэктара па сацыяльных пытаннях і рабоце з насельніцтвам ЖКГ Савецкага раёна Мінска Святлана СІЎЦОВА раскажа пра алгарытм арганізацыі і правядзення бягучага рамонту пад’езда. Пытанні спікеру можна пакінуць у каментарыях пад анонсам стрыму ў Тэлеграм-канале ЖКГ Савецкага раёна.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.