Вы тут

Пуцін: Беларусь захавала патрэбныя для Расіі кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы


 Беларусь захавала патрэбныя для Расіі вытворчыя і навукова-тэхналагічныя кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы. На гэты факт звярнуў увагу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы па відэасувязі на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Бішкеку, паведамляе БелТА.


«У нас ёсць магчымасць працаваць з Рэспублікай Беларусь па шэрагу напрамкаў, звязаных з кааперацыяй, і мы абавязкова будзем гэта рабіць. Таму што Беларусь захавала пэўныя, вельмі важныя для нас кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён паведаміў, што аб гэтым ішла размова на нядаўняй сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. «Нават дамовіліся выдзеліць асобнае фінансаванне на тыя вытворчыя праекты ўнутры Беларусі, прадукты якіх будуць запатрабаваны ў самой Расіі», — адзначыў Прэзідэнт Расіі.

«Гэта вельмі цікавы і перспектыўны напрамак», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».