Вы тут

У Гомеле варона сцягнула выручку кіроўцы маршруткі


Варона сцягнула выручку кіроўцы маршрутнага таксі. Інцыдэнт здарыўся ў Гомелі, паведамляе БелТА са спасылкай на сацыяльныя сеткі і месэнджэры.


Кіроўца маршруткі знаходзіўся на канчатковым прыпынку ў момант інцыдэнту. Падчас гутаркі з калегамі, акно засталося адчыненым. Праз яго і пракралася варона. Схапіўшы некалькі купюр сваёй дзюбай, яна паляцела дадому.

Кіроўца паспрабаваў вярнуць грошы і, разам з калегамі, пачаў лоўлю вароны са скрадзеным. Метраў праз 30-40 птушка ўпусціла здабычу, яшчэ праз 30 — страціла ўвесь куш.

Пасля пераліку грошай кіроўца заключыў, што атрымалася 120 бел. руб.

Прэв’ю:  pixabay.сom

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.