Вы тут

Каз­бек вер­нец­ца ў Бе­ла­русь


Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі «Беларусьфільм» сумесна з узбекскімі калегамі запусціў агульны праект памяці Героя Савецкага Саюза беларускага падпольшчыка і сына ўзбекскага народа. Кінастужка з рабочай назвай «Казбек» раскажа аб нашым агульным мінулым у асобе Мамадалі Тапвалдыева, баявая мянушка якога была Казбек.


Талерка, якая была разбітая падчас пачатку здымак.

Мамадалі Тапвалдыеў у складзе народных мсціўцаў брыгады «Чэкіст» партызаніў, узрываў рэйкі Мінск — Орша, Орша — Магілёў, ратаваў мясцовае насельніцтва ад гібелі і вывазу на катаржныя работы ў Германію.
Пагадненне аб намеры рэалізаваць сумесны праект — поўнаметражную мастацкую стужку — восенню мінулага года падчас ХІІІ Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю падпісалі дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі і кіраўнік Агенцтва па кінематаграфіі Узбекістана Фірдаус Абдухалікаў.

«Упершыню за перыяд незалежнасці Беларусь і Узбекістан пачалі здымаць фільм у фармаце капрадукцыі. Мы аб’ядналі нашы фінансавыя, творчыя рэсурсы, лакацыі. Мы вырашылі зняць фільм пра тое, як узбекі, беларусы, рускія, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў змагаліся з фашызмам і праявілі сапраўдны гераізм», — расказаў Фірдаус Абдухалікаў.

Падчас кінафестывалю ў Ташкенце давялося пагаварыць са старшынёй тамтэйшага беларускага культурнага цэнтра «Світанак» Святланай Дудзюк, якая гісторыю Казбека даведалася з дакументаў беларускай дыяспары ва Узбекістане. Аказваецца, пра героя ў 60-х гадах ХХ стагоддзя здымалі дакументальны фільм, ён сам падтрымліваў сувязі з Беларуссю. Святлана знайшла яго нашчадкаў, паехала да іх у госці са словамі ўдзячнасці ад беларусаў. Пра гэты візіт як пра прыклад дружбы народаў напісала мясцовая прэса, тэмай зацікавіліся іншыя. Урэшце гэта вылілася ў сумесны міждзяржаўны кінапраект.

Рэжысёр фільма Мухамад Алі Іскандараў ужо неаднойчы бываў у рабочай камандзіроўцы ў Беларусі і прызнаецца, што і пляцоўкі, і ўмовы для здымак яго задаволілі. Гэта вельмі важна, бо 90 працэнтаў здымак фільма будзе праходзіць у Беларусі.

Алена ЛЯЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.