Вы тут

Парламентарыі Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі шляхі сумеснага процістаяння выклікам і пагрозам


У Душанбэ адбылася сустрэча ўдзельнікаў групы дружбы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Таджыкістана, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускую дыпламатычную місію.


Парламенцкую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, у тым ліку міжпарламенцкіх сувязей, адпаведнасці заканадаўстваў, сумеснага процістаяння існуючым выклікам і пагрозам, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Беларускія парламентарыі сустрэліся са старшынёй ніжняй палаты парламента Таджыкістана Махмадтаірам Закірзода. «З задавальненнем было адзначана канструктыўнае супрацоўніцтва парламентарыяў дзвюх краін у міжнародных і інтэграцыйных структурах, уключаючы Міжпарламенцкую асамблею СНД, Парламенцкую асамблею АДКБ і іншыя», — адзначылі ў пасольстве.

Акрамя таго, удзельнікі беларускай дэлегацыі наведалі зборачную вытворчасць айчыннай сельскагаспадарчай тэхнікі акцыянернага таварыства закрытага тыпу «Агратэхсэрвіс» у Гісары.

Прэв’ю: Пасольства Беларусі ў Таджыкістане

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».