Вы тут

Летам «і не пахне»


Па-сапраўднаму майскае надвор'е нам толькі сніцца. А атмасферны фронт, які гэтымі днямі ўжо пачаў аказваць свой уплыў на заходнія рэгіёны нашай краіны, выцесніў за межы Беларусі цёплыя паветраныя масы, і гаспадаром надвор'я стала больш халоднае паветра, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Згодна з папярэднім прагнозам, перыяд надвор'я з паніжаным тэмпературным рэжымам захаваецца ў нашай краіне прынамсі да сярэдзіны наступнага тыдня. Пры гэтым франтальныя раздзелы працягваюць пастаўляць на тэрыторыю Беларусі ўсё новыя і новыя «порцыі» ападкаў.

На сённяшні дзень сума ападкаў па краіне ўжо дасягае часам 99 % майскай нормы, на асобных метэастанцыях зарэгістраваныя перавышэнні нормы апошняга вясновага месяца (Барысаў —108 %, Магілёў — 101 %), і толькі па тэрыторыі Брэсцкай вобласці колькасць ападкаў, якія выпалі, пераважна складае 21—40 % ад належнай за гэты перыяд колькасці.

А ў суботу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Удзень месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 4—10 градусаў, а ўдзень — ад плюс 11 да 18 цяпла.

У нядзелю будзе таксама мокра, але стане крыху цяплей. У гэтыя суткі ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 3 да 9 градусаў, удзень — ад плюс 13 да 19 цяпла, а па поўдні слупок тэрмометра падымецца да
21 градуса вышэй за нуль.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, у панядзелак будзе не самы добры дзень для прагулак. У гэты дзень у многіх раёнах краіны прагназуюцца дажджы. Месцамі пройдуць навальніцы, удзень — моцныя дажджы. Начное паветра прагрэецца да плюс 6—13 градусаў, удзень будзе да плюс 12—19 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да 22 цяпла.

У апошні дзень мая на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7—14 градусаў, а днём — 15—22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».