Вы тут

Мядзведзева: У Белстата і Расстата высокі ўзровень сумеснай работы


У Магілёве праходзіць пасяджэнне Статыстычнага савета Нацыянальнага статкамітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржстатыстыкі Расіі. Двухдзённая работа гэтага савета абумоўлена Саюзнай праграмай па збліжэнні макраэканамічнай палітыкі дзвюх краін. План сумесных мерапрыемстваў прадугледжвае правядзенне работ па гарманізацыі афіцыйнай статыстычнай метадалогіі на аснове міжнародных стандартаў і забеспячэнне супастаўнасці афіцыйных статыстычных даных.


Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Мядзведзева адзначыла высокі ўзровень сумеснай работы двух статыстычных ведамстваў.

— У нас вельмі шчыльныя сувязі ў статыстычным свеце, мы ўвесь час абменьваемся новай інфармацыяй, вопытам, мы кожны дзень на сувязі з калегамі, — падкрэсліла яна. — Гэта дазваляе нам быць у курсе ўсіх перамен, мы карыстаемся тымі навацыямі і інавацыямі, якія ёсць у расіян і, канешне, дзелімся сваімі. Беларусь першая на прасторы СНД пры перапісе насельніцтва прымяніла электронны фармат. Пасля гэтага і Расійская Федэрацыя пайшла па нашым шляху. Мы разам працуем ў Мэтах устойлівага развіцця. Сёння мы маніторым 17 Мэтаў і абменьваемся вопытам, бо гэта работа была новай для ўсіх краін. 

Іна Мядзведзева таксама звярнула ўвагу на тое, што краінай-суседкай назапашаны вельмі вялікі вопыт па праграме міжнародных супастаўленняў. Расійская Федэрацыя з’яўляецца той апорнай кропкай, дзе вядуць разлікі парытэту спажывецкай здольнасці.

— У нас наогул вельмі шмат кірункаў сумеснай работы, — удакладніла Іна Мядзведзева. — Працуем па прыродна-экалагічных разліках, іншых кірунках. У нас пабудаваны разлікі драўніны, водных рэсурсаў, выдаткаў на навакольнае асяроддзе. Сёння гэта як ніколі актуальна, бо экалагічны складальнік выходзіць на першы план. 

Кіраўнік Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі Сяргей Галкін таксама даў высокую ацэнку плённай рабоце з беларускімі калегамі на карысць дзвюх дзяржаў. 

— Мы непарыўна ўзаемадзейнічаем у мэтах дасягнення лепшых метадычных параметраў статыстыкі назіранняў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам, — рэзюмаваў ён. — Абменьваемся лепшымі вопытамі і практыкамі ў канкрэтных галінах. Напрыклад, у Беларусі вельмі моцная школа па нацыянальных разліках, сёння мы ідзем па шляху эксперыменту са штучным інтэлектам. Важна, каб гарманізацыя адпавядала тым задачам, якія ставіць перад намі кіраўніцтва краін Саюзнай дзяржавы, каб мы максімальна якасна абслугоўвалі інтарэсы тых структур, якія маюць патрэбу ў сучаснай дакладнай інфармацыі.

Бакі абмеркавалі пытанні збліжэння асобных напрамкаў галіновай статыстыкі, абмяняліся вопытам арганізацыі маніторынгу і вымярэння прагрэсу дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, разглядзелі іншыя пытанні. Удзел у рабоце Савета ўзяла кіраўнік Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна. 

— Мы сёння знаходзімся на асаблівым гістарычным этапе развіцця адносінаў Беларусі і Расіі, — адзначыла яна. — І вядзецца актывізацыя дзеянняў па пашырэнні і паглыбленні інтэграцыйных прастораў. Рэалізацыя 28 саюзных праграм, якія накіраваныя на фарміраванне адзінай макраэканамічнай палітыкі, немагчыма без гарманізацыі і сінхранізацыі статыстычнай справаздачнасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.