Вы тут

У чарговы раз прайшлі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна сталіцы


У чарговы раз прайшлі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна сталіцы. У тройку лідараў выйшлі каманды — ДП «Мінсктранс» філіял «Аўтобусны парк № 7», ДНУ «Інстытут парашковай металургіі» і ААТ «Прамсувязь». Каманда РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» таксама прыняла ўдзел у змаганні і ў агульным заліку пасела 7-е месца.


На базе Сярэдняй школы № 6 горада Мінска сваю тэарэтычную і практычную падрыхтоўку дэманстравалі 19 каманд (17 санітарных звенняў і дзве дружыны), кожная з якіх прадстаўляла пэўную арганізацыю. Змаганне за званне лепшых праходзіла ў пяць этапаў, на кожным з якіх патрэбна было прадэманстраваць веды і ўменне арыентавацца ў вызначаных абставінах, каб выратаваць умоўнага пацярпелага чалавека. Кожнае з выпрабаванняў дазволіла камандам паказаць сваю зладжаную працу ў надзвычайных сітуацыях. А галоўнае — навучыцца дзейнічаць як адзіны зладжаны механізм, дзе адчуваеш, што можаш разлічваць на тых, хто побач, і што агульнымі дзеяннямі і ведамі вы абавязкова ўратуеце жыццё людзей, калі ў гэтым узнікне неабходнасць.

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. А тыя, хто не атрымаў, магчыма, жаданых вынікаў, зрабілі высновы, узбагаціліся новымі ведамі і абавязкова ў наступным годзе зробяць новыя спробы палепшыць свае пазіцыі. Віншуем пераможцаў і чакаем новай сустрэчы ў наступным годзе!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?