Вы тут

Больш за 2,5 тоны металалому канфіскавалі праваахоўнікі Магілёўскай вобласці за некалькі дзён


У трох раёнах вобласці — Круглянскім, Асіповіцкім і Слаўгарадскім — супрацоўнікі міліцыі спынілі незаконныя перавозкі больш за 2,5 тоны лому чорнага і каля 80 кілаграмаў лому каляровага металаў. Падрабязнасці паведамляе УУС аблвыканкама.


Фота УУС Магілёўскага аблвыканкама.

На вуліцы Савецкай у горадзе Круглае супрацоўнікамі АДАІ Круглянскага РАУС для праверкі дакументаў быў спынены аўтамабіль мясцовага жыхара. Падчас агляду мікрааўтобуса «Iveсо Deli» міліцыянеры выявілі больш за 600 кілаграмаў металалому. Са слоў 46-гадовага мужчыны, ён яго купляў у мясцовых жыхароў для далейшай здачы ў пункт прыёму металалому. Метал у колькасці 620 кілаграмаў канфіскаваны. Праводзіцца праверка.

Паблізу вёскі Каўгары ў Асіповіцкім раёне супрацоўнікамі АДАІ быў затрыманы аўтамабіль жыхара Слуцкага раёна. У грузавым адсеку 29-гадовы мужчына перавозіў больш за 900 кілаграмаў лому чорных і каляровых металаў. Паводле слоў затрыманага, свой груз ён набыў у жыхара вёскі Сялецкае для далейшай яго рэалізацыі. 826,5 кілаграма лому чорных металаў і 77,1 кілаграма каляровых металаў канфіскаваны супрацоўнікамі АБЭЗ Асіповіцкага РАУС. Праводзіцца праверка.

У Слаўгарадскім раёне ў машыне ў 54-гадовага непрацуючага жыхара вёскі Чачароўка мясцовыя праваахоўнікі знайшлі больш за тону металалому, дакументаў на які ў мужчыны не аказалася. Па словах апошняга, названы метал быў набыты ў жыхароў вёскі Зімніца Слаўгарадскага раёна для наступнай яго здачы з мэтай атрымання даходу. 1106 кілаграмаў металалому канфіскавана супрацоўнікамі АБЭЗ Слаўгарадскага раёна. Праводзіцца праверка.

Усім затрыманым пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 13.3 КаАП.

Па звестках УБЭЗ УУС, за чатыры месяцы года супрацоўнікамі Магілёўскай вобласці канфіскавана больш за 181 тоны лому чорнага і больш за 5 тон каляровых металаў на агульную суму 193 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?