Вы тут

Прэзідэнт Беларусі — партнёрам па ЕАЭС: «Мы проста абавязаны згуртавацца і дзейнічаць адзіным фронтам»


З такой прапановай на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета выступіў Прэзідэнт Беларусі. Сустрэча кіраўнікоў краін ЕАЭС праходзіць у вузкім і пашыраным складзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Сваё бачанне перспектыў Саюза, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, прадставяць яго калега з Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Кыргызстана Садыр Жапараў, Расіі Уладзімір Пуцін і прэм’ер-міністр Арменіі Мікол Пашынян.


Фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Садыру Жапараву за арганізацыю пасяджэння Савета, а таксама Еўразійскага эканамічнага форуму, які ўпершыню прайшоў у чацвер у вочным фармаце ў Бішкеку.

Па яго словах, чарговае пасяджэнне лідараў праходзіць у няпростых геапалітычных і эканамічных умовах. Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь патрапілі пад прыгнёт сур’ёзнага санкцыйнага ціску.

«Нам удалося паспяхова купіраваць праблемы на валютна-фінансавым рынку. Аднак санкцыйны прэсінг не слабее, а хутчэй, наадварот, узмацняецца. З прычыны глабальнага характару эканомікі і таго факту, што Расія і Беларусь — найбуйнейшыя вашы гандлёва-эканамічныя партнёры, наступствы санкцыяў у той ці іншай ступені закрануць усіх, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму нельга сядзець склаўшы рукі. Кажу гэта зноў тым, хто думае, што ўсё пройдзе само сабой і ўдасца ціха адсядзецца. Мы проста абавязаны згуртавацца і дзейнічаць адзіным фронтам, як тут ужо было сказана старшынёй».

Відавочна, на думку Прэзідэнт, што гэта трэба ўсім, калі краіны хочуць захаваць сваю дзяржаўнасць, саюз і сапраўды думаюць пра дабрабыт сваіх народаў.

«Ужо зробленыя намі сумесныя крокі — таму пацвярджэнне. Гэта адносіцца да дастаткова аператыўна прынятых нашай камісіяй рашэнняў па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў — членаў Саюза. Лічу, што далей нам трэба прыняць экстраныя меры па перафарматаванні лагістыкі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Значную цікавасць, па яго словах, уяўляе ініцыятыва Камісіі па рэалізацыі праекта «Еўразійскі аграэкспрэс», які закліканы забяспечыць рэгулярныя бесперашкодныя пастаўкі сельскагаспадарчых тавараў чыгуначным транспартам, у тым ліку ў Кітай.

Акрамя таго, падкрэслівае кіраўнік краіны, трэба сур’ёзна фарсіраваць работу па стварэнню новых кааперацыйных сувязей і імпартазамяшчэнню, асабліва па таварах крытычнага імпарту. Актуальнай з’яўляецца прапанова па распрацоўцы індыкатыўных балансаў адносна тавараў першай неабходнасці для ўнутранага рынку Саюза.

Фота БелТА

«ЕАЭС мае добрыя пазіцыі ў пытаннях харчовай бяспекі. Аднак у сувязі з прагназуемым ажыятажным попытам у свеце на першачарговыя прадукты харчавання неабходна цесная каардынацыя, каб не дапусціць дэфіцыту асобных тавараў у нашых краінах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць, што да вырашэння абазначаных праблем неабходна падцягваць і астатнія дзяржавы СНД і асаблівае значэнне мае пытанне развіцця міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва з трэцімі краінамі і інтэграцыйнымі аб’яднаннямі.

«Ва ўмовах санкцый мы не павінны замкнуцца самі ў сабе, у эканамічным саюзе. Акрамя так званага калектыўнага Захаду, у свеце дастаткова дзяржаў, якія гатовы развіваць з намі раўнапраўныя, паважлівыя ўзаемаадносіны. Вядзецца актыўная работа па заключэнні гандлёвых пагадненняў з Егіптам, Іранам. На падыходзе пачатак прадметных перамоваў з Інданезіяй. Праяўляюць цікавасць да пагаднення аб свабодным гандлі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты», — пералічыў Прэзідэнт.

Велізарны патэнцыял, на яго думку, мае заключаная міжнародная дамова аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем. Кіраўнік краіны прапанаваў выкарыстоўваць яго для пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы прамысловай кааперацыі, у тым ліку ў інавацыйных сферах, прыцягнення інвестыцый, рэалізацыі транзітнага патэнцыялу ЕАЭС, нарошчвання ўзаемнага гандлю.

«Цяпер неабходна засяродзіцца на рабоце па больш хуткай рэалізацыі ўжо сёлета дарожнай карты з кітайскім бокам. Таксама асаблівае значэнне набывае партнёрства з КНР у сферы лічбавых транспартных калідораў. Рэалізацыя гэтага напрамку дапаможа перайсці на комплексную электронную тэхналогію перавозкі грузаў чыгуначным транспартам паміж дзяржавамі нашага саюза і Кітаем», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Адмысловае значэнне, працягвае Прэзідэнт, мае абмеркаванне цэлага шэрагу праектаў па ўдзеле Узбекістана ў ініцыятывах Саюза. У гэтым кантэксце ён адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння паміж ЕАЭС і Кубай, а таксама цікавасць Венесуэлы, што сведчыць аб значным патэнцыяле для ўмацавання нашага эканамічнага супрацоўніцтва.

«Пытанні не новыя. У большасці гэтыя мерапрыемствы праходзілі ўжо ў нашых дакументах і планах. Цяпер проста трэба надаць ім больш часу і ўвагі з тым, каб дабіцца патрэбнага выніку». — падкрэсліў Прэзідэнт.

І ў завяршэнне ён паведаміў, што ў Беларусі распачата актыўная падрыхтоўка да арганізацыі ў жніўні 2023 года Другіх Гульняў краін СНД. Папярэднія Гульні адбыліся ў 2021 годзе ў Казані.

«Калі мы хочам працягваць гэтую добрую традыцыю, прашу ўсіх калеў актыўна далучыцца да работы, даць неабходныя даручэнні зацікаўленым у вашых краінах. Свята спорту павінна стаць для нашых народаў яшчэ адным сімвалам сяброўства і згуртаванасці». — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён рэзюмаваў, што перад краінамі стаяць няпростыя задачы, вырашаць якія яны вымушаны ў паскораным рэжыме.

«І ўсё гэта адбываецца на фоне глабальнай нявызначанасці, яшчэ больш сур’ёзнай, чым у перыяд распаўсюджвання ковіду. Аднак я перакананы, што сумеснымі намаганнямі, рэалізаваўшы ў поўнай меры магчымасці Еўразійскага эканамічнага саюза, пераадолеўшы свой нацыянальны эгаізм, мы паспяхова пройдзем усе выпрабаванні», — адзначыў кіраўнік краіны.

Сваё меркаванне наконт вынікаў зробленага ў саюзе, яго будучыні ва ўмовах санкцыйнага ціску на асноўных гульцоў выказалі лідары іншых краін-членаў саюза і дзяржаў, што маюць статус назіральніка ў ЕАЭС (Узбекістан, Куба).

Прэзідэнт Кыргызстана Садыр ЖАПАРАЎ у сваім выступленні засяродзіў увагу на асноўных выніках работы ЕАЭС летась. Па яго словах, за 2021 год ВУП Саюза вырас на 4,6%, агульны аб’ём знешняга гандлю таварамі па-за аб’яднаннем дасягнуў 844, 2 мільярда долараў ЗША. То бок, знешні гандлёвы абарот даковіднага 2019 года перавышаны на 14,7%.

«Станоўчыя змяненні, якія адбываюцца ва ўзаемным гандлі паміж нашымі краінамі, аднаўленне эканамічнай актыўнасці і рост вытворчасці ВУП гаворыць пра эфектыўнасць тых мер, якія мы прымалі ў час пандэміі. Гэта тычыцца забеспячэння свабоднага перасоўвання тавараў, узаемнай падтрымкі, дасягнення гэтымі мерамі невіліравання наступстваў негатыўнага ўплыву пандэміі на эканоміку нашай інтэграцыі. Саюз паказаў устойлівасць і здольнасць пераадольваць сусветныя крызісныя з’явы», — сказаў Прэзідэнт Кыргызстана.

Ён заўважыў, што сёння зноў саюз сутыкнуўся з новымі выклікамі. «Нам зноў мае быць паказаць свету, што наша інтэграцыя, нягледзячы на штучныя перашкоды можа працягваць сваё ўстойлівае паступовае развіццё», — акцэнтаваў Садыр Жапараў.

Прэм’ер-міністр Арменіі Мікол ПАШЫНЯН заявіў, што краінам Саюза неабходна аператыўна адаптавацца да змяняючыхся знешніх і ўнутраных умоў. «Мяркую, што нам ужо неабходна вызначыць гарызонты развіцця нашага саюза на стратэгічным этапе пасля 2025 года з улікам вышэй названых фактараў. Неабходна зірнуць на інтэграцыйны праект шырэй, ставіць перад сабой і рэалізоўваць амбіцыйныя задачы, асвойваць новыя кірункі і сферы супрацоўніцтва», — выказаў думку Мікол Пашынян.

Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці выпрацоўкі сумесных кааперацыйных праектаў, пастаяннае ўзаемадзеянне бізнес-супрольнасцей. Актуальным прэм’ер назваў выбудоўванне ўзаемадзеяння з трэцімі краінамі.

«Важна і далей насычаць міжнародны парадак, каб краіны Саюза і нашы партнёры бачылі вынікі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — сказаў прэм’ер-міністр Арменіі.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт ТАКАЕЎ падкрэсліў, што ў час глабальных і рэгіянальных выклікаў сумеснымі намаганнямі краіны ЕАЭС пераадольваюць сацыяльны-эканамічныя перашкоды і забяспечваюць макраэканамінчную стабільнасць, дынаміку роста.

«Лічу важным, каб агульныя намаганні і далей былі накіраваны на дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва для дабрабыту нашых грамадзян. У гэтым бачу гарантыю ўмацавання нашага калектыўнага імунітэту перад тварам глабальных выклікаў», — заявіў Прэзідэнт Казахстана.

Ён прапанаваў фарміраваць камфортныя ўмовы для рэлакацыі замежных кампаній з улікам санкцыйнага кантэксту.

«Нават сусветныя гіганты разумеюць перавагі геаэканамічнага размяшчэння ЕАЭС. Да таго ж. немагчыма ігнараваць патэнцыял нашага 180-ці мільённага спажывецкага рынку. Дадзеныя меры прапаную рэалізаваць напрацягу 12 месяцаў», — дадаў Касым-Жамарт Такаеў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПУЦІН завіў, што перавагі інтэграцыйнага курсу асабліва бачныя сёння ва ўмовах амаль што «агрэсіі» з боку несяброўскіх дзяржаў, і расказаў пра шляхі перадолення негатыўнага уплыву санкцый.

«Урадам Расіі прымаюцца сваечасовыя рашэнні для стабільнага, упэўненага функцыянавання рынкаў і фінансавага сектара. Вялікая ўвага надаецца падрымцы ключавых галін і сістэмаабразуючых прадпрыемстваў. Значна спрошчаны парадак вядзення бізнесу, зніжана адміністрацыйная нагрузка, каб забяспечыць свабоду прадпрымальніцтва. Працуем над павышэннем даступнасці фінансавання для выканання абаротных сродкаў, падтрымкі банкаўскай ліквіднасці. Мы пашыраем практыку разлікаў у нацыянальнай валюце з краінамі, якія на справе даказалі, што з’яўляюцца надзейнымі партнёрамі Расіі», — пералічыў антыкрызісныя меры Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Кубы Мігель ДЗІЯС-КАНЕЛЬ падцвярдзіў гатоўнасць краіны да далейшага актыўнага ўдзелу ў ЕАЭС як краіны назіральніка і выказаў сваю пазіцыю наконт палітычных падзей ва Усходняй Еўропы.

«На працягу дзесяцігоддзяў ЗША пастаянна імкнуліся да пашырэння свайго ваеннага гаспадарання шляхам пашырэння НАТА ў кірунку краін Усходняй Еўропы. ЗША і НАТА нясуць прамую адказнасць за вынік падзей у Еўропе. Ваеннага канфлікту можна было б пазбегнуць, калі б абаснаваныя патрабаванні Расіі аб прадастаўленні гарантый бяспекі былі разгледжаны сур’ёзна і з павагай. Куба, верная прынцыпам міжнароднага права і Статуту ААН, працягне абараняць мір у любых абставінах і будзе выступаць за трывалае рашэнне канфлікту шляхам дыялогу паміж краінамі, які прадаставіць гарантыі бяспекі і суверэнітэту для ўсіх. Куба выступае супраць прымусовых аднабаковых мер у адносінах Расіі і Беларусі, якія абвастраюць рэгіянальную і міжнародную эканамічную сітуацыю і перашкаджаюць магчымасцям развіцця нашых народаў», — сказаў Прэзідэнт Кубы.

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат МІРЗІЁЕЎ назваў пазіцыю назіральнікаў у ЕАЭС важным кірункам для краіны, паколькі дзяржавы-члены Саюза з’яўляюцца яе «натуральнымі» партнёрамі.

«Змяненні, што імкліва адбываюцца ў свеце, і крызісныя з’явы з’яўляюцца сур’ёзным выклікам для стабільнасці нашых краін. Эпоха глабалізацыі пераходзіць у фазу фарміравання новага сусветнага парадку. Мы становімся сведкамі ўвядзення беспрэцэдэнтых па маштабу абмежавальных мер, разрыву лагістычных ланцужкоў паставак прадукцыі і інтэграцыйных сувязяў, росту цэн на харчовыя тавара, павелічэння сацыяльнай напружанасці», — выказаў занепакоенасць Шаўкат Мірзіёеў.
У склаўшайся сітуацыі ён лічыць важным агульнымі намаганнямі выпрацаваць комплекс сумесных дзеянняў, знаходзіць неардынарныя рашэнні і выкарыстоўваць нестандартныя механізмы узаемадзеяння краін.

Каментарый у тэму

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм-ер-міністра Беларусі: «У вузкім фармаце разгледжана важнае пытанне пра развіццё еўразійскай інтэграцыі — ход выканання Стратэгіі да 2025 года. Старшыня Калегіі даклаў пра балючыя моманты, па якіх неабходна паскорыцца. Асноўны акцэнт зроблены на неабходнасці паскарэння ўнутрыдзяржаўных працэдур па падпісаных рашэннях. Кіраўнікі краін выслухалі адпаведную інфармацыю, дадзены даручэнні ўрадам сумесна выпрацаваць кансалідаванае рашэнне, што дазволіць паскорыць вырашэнне гэтых пытанняў. Абмяркоўвалі пытанні пералічэня пошлін з улікам санкцыйнага ціску калектыўнага Захаду на Расію і нашу краіну. Прынята і падпісана рашэнне 18 мая, што пералічэнне пошлін у Беларусь і Расію будзе у расійскіх рублях. Усе астатнія нашы партнёры пакуль пакідаюць за сабой права іх ажыццяўляць у доларах. Даручылі Калегіі разам з урадамі дадаткова вярнуцца да гэтага пытання і пралічыць, каб не было страт для бюджэтаў краін».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?