Вы тут

Новыя платформы і высокія стандарты працы: Пярцоў аб трансфармацыі беларускага тэлебачання


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў распавёў сёння журналістам, як развіваецца беларускае тэлебачанне на XIV нацыянальным тэлевізійным конкурсе «Тэлевяршыня», перадае БелТА.


«Для мяне, як і для ўсёй тэлеіндустрыі, „Тэлевяршыня“ — гэта свята, магчымасць сабрацца ўсім разам. У нас спецыфічная праца, дзесьці канкуруем адзін з адным, але ёсць дзень у годзе, калі збіраемся, падводзім вынікі, будуем планы на будучыню, калі лепшыя людзі нашай прафесіі атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды. У нас ёсць дастаткова аб’ектыўная сістэма тэлевымярэнняў, і каналы, асабліва ў прайм-тайме, спаборнічаюць за гледача, даходы і іншыя паказчыкі, ад якіх залежыць іх лёс і папулярнасць», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Як адзначыў міністр, беларускія журналісты аб’ектыўна і аператыўна асвятляюць падзеі, якія адбываюцца як унутры краіны, так і за яе межамі. «Тэлебачанне трансфармуецца ў плане спажывання. Змяняецца транспарт, крыніцы, па якіх чалавек глядзіць кантэнт. Але тэлебачанне застаецца, проста жыццё змяняецца, і інфармацыю мы бярэм з мабільных прылад, планшэтаў. Таму ўсё, што мы рабілі і робім для лінейнага тэлебачання, перавандравала ў іншыя платформы. Тэлебачанне стала мультымедыйным, кросмедыйным, але гэта па-ранейшаму пра журналістыку, патрэбу ў якасным прадукце нашай аўдыторыі», — упэўнены ён.

Міністэрства інфармацыі 6 мая абвясціла старт прыёму заявак на ХIV нацыянальны тэлевізійны конкурс «Тэлевяршыня». Яны прымаліся да 17 мая. Усяго на конкурс паступіла 224 заяўкі, з рэгіянальных СМІ — 107.

Конкурс з’яўляецца адкрытым. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Апошні раз «Тэлевяршыня» праходзіла ў 2017 годзе.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.