Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Вездэ з нацыянальным святам — Днём устанаўлення міру і дэмакратыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковыя адносіны, пабудаваныя на аснове павагі і даверу, дазваляюць разлічваць на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва паміж краінамі па шэрагу кірункаў.
«Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем умацаваць сувязі ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і адукацыі на карысць народаў абедзвюх дзяржаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сахле-Ворк Вездэ моцнага здароўя, плённай працы і дабрабыту, а дружалюбнаму эфіёпскаму народу — міру, салідарнасці і прагрэсу.
Вось вы і вырашылі развітацца са сваёй кватэрай?
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.