Вы тут

«Балетнае Лета» ў Вялікім адчыняе «Эфект Пігмаліёна»


Адкрыццё свята харэаграфіі адбудзецца 7 чэрвеня — у гэты вечар свой балет «Эфект Пігмаліёна» прадставіць сусветна вядомы тэатр балета Барыса Эйфмана (Санкт-Пецярбург).


«Эфект Пігмаліёна» — балетная інтэрпрэтацыя вядомага сюжэту пра скульптара, які закахаўся ў створаную ім статую прыгожай дзяўчыны. У спектаклі Барыса Эйфмана ў ролі творцы выступае паспяховы выканаўца бальных танцаў, які вырашае ператварыць няскладную прадстаўніцу гарадскіх нізоў у віртуозную артыстку. 

Унутранае і знешняе ператварэнне гераіні адбываецца пад музыку Іагана Штраўса-сына, з якой Барыс Эйфман працуе ўпершыню ў сваёй творчай кар’еры. Назва балета запазычана харэографам у працах па псіхалогіі. Паняцце «эфект Пігмаліяна» азначае феномен уплыву чаканняў на рэчаіснасць. Так чалавек, які ўспрымаецца іншымі як таленавіты, пачынае адчуваць упэўненасць у сабе і дамагацца поспеху. Барыс Эйфман з дапамогай мастацтва танца расказвае аб дзіўнай пластычнасці асобы, здольнай мяняцца непрадказальным чынам у адпаведнасці з устаноўкамі і марамі.

«Балет „Эфект Пігмаліяна“, — кажа сам Барыс Эйфман. — харэаграфічная трактоўка міфа пра мастака і яго твор, новы погляд на тэму складанай пераплеценасці і вечнай нетоеснасці мастацтва і жыцця. У цэнтры спектакля — дзёрзкая жыхарка трушчоб. Сустрэўшы чэмпіёна па бальных танцах, яна ўрываецца ў свет багацця і дзівоснага выканальніцкага майстэрства. Тут прыгажосць і зманлівая лёгкасць рухаў дасягаюцца жорсткай працай, а знешне прыцягальны плён сцэнічнай славы не ратуюць ад адзіноты. Пад кіраўніцтвам знакамітага танцоўшчыка гераіні трэба прайсці шлях пластычнага пераўвасаблення, якое, пачаўшыся як кур’ёзны эксперымент, завяршаецца сапраўднай драмай. Незвычайная ўпартасць, душэўныя высокія якасці, утоеныя пад накіпам грубасці, а таксама каханне, якое ўспыхнула ў дзяўчыне да настаўніка і партнёру, дапамагаюць ёй вырасці ў зорку. Аднак фатальная прорва паміж галечай і раскошай можа быць пераадолена толькі ў свеце танца, які ураўноўвае жыхароў хацін і палацаў. У рэальнасці ж унутры нас назаўжды застаецца помслівае мінулае, схавацца ад якога не дадзена нікому. Цудоўнае ператварэнне не прыносіць гераіні шчасця. Гармонія нязменна рассейваецца разам з рэшткамі мрояў. Але што ёсць само жыццё, як не сон, спароджаны знямогай па недасягальнай мары?..»

Вывастраная тэхніка артыстаў трупы, цудоўная музыка Іагана Штраўса-сына, арыгінальнае пераасэнсаванне вядомай гісторыі — усё гэта прыводзіць да таго, што балет «Эфект Пігмаліёна» іскрыцца, як куфель добрага шампанскага. І нет сумневаў, што тыя гледачы, якія прыйдуць вечарам 7 і 8 чэрвеня ў тэатр, адчуюць сапраўдную эстэтычную асалоду і папоўняць колькасць прыхільнікаў знакамітага харэографа і яго калектыву.

 

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».