Вы тут

У Бабруйску школьнік загінуў пад коламі цягніка


У Бабруйску школьнік загінуў на чыгуначных пуцях, паведамляе тэлеграм-канал Следчага комітэта.


Па дадзеных следства, вечарам 27 мая 17-гадовы падлетак адправіўся гуляць і ў выніку наезду цягніка быў смяротна траўміраваны на чыгуначных пуцях на прыпыначным пункце «Кісялевічы».

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што пацярпелы пераходзіў шляхі па пешаходным пераходзе. Па папярэдніх дадзеных, хлопец быў у капюшоне і навушніках. Праведзены агляд месца здарэння, апытаны машыністы і відавочцы.

Па дадзеным факце Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.