Вы тут

У Гомельскім раёне пенсіянер згубіўся ў лесе


27 мая у 23-10 у службу выратавання паступіла паведамленне аб тым, што па адрасе Гомельскі раён, у раёне в. Грабоўка, у лясным масіве згубіўся мужчына, паведамляе МНС


У ходзе разбору было ўстаноўлена, што пенсіянер 1948 г.н. інвалід 2 групы, прыехаў у гэты дзень на дачу, у 20-00, забыўшыся прыняць лекі, сышоў у лес, дзе заблудзіўся. На пошукі мужчыны былі накіраваныя работнікі Гомельскага раённага аддзела па НС, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікі Гомельскага РАУС.

Пры абследаванні ляснога масіва ў 04-45 28 мая работнікамі МНС (у складзе камандзіра аддзялення пажарнага аварыйнага пажарнага раённага аддзела па НС Дзмітрыя Бяляева, кіроўцы-выратавальніка Вадзіма Жыберава, выратавальніка-пажарнага Уладзіміра Атаманчука грамадзянін быў знойдзены на краі лесу, выратаваны і перададзены для агляду работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.

Пасля агляду медыцынскімі работнікамі ўстаноўлена, што мужчына ў шпіталізацыі не мае патрэбы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.