Вы тут

Міліцыя Мінскай вобласці ўдзельнічае ў выставачных мерапрыемствах на Кургане Славы


На мемарыяльным комплексе «Курган Славы» у гэтыя выхадныя праходзяць выставачныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, паведалмяе БелТА са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.


«Гэта традыцыя ўзнікла яшчэ ў мінулым годзе. Кожныя выхадныя свае дасягненні дэманструюць грамадскія аб’яднанні, прафесійныя саюзы, прамысловыя прадпрыемствы, сродкі масавай інфармацыі, навучальныя ўстановы, установы спорту і культуры, — расказалі ва УУС. — 28 і 29 мая каля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» праходзяць выставы Ваеннай акадэміі, Акадэміі авіяцыі, ДТСААФ, АСВОД, УУС Мінаблвыканкама і абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, а таксама прэзентацыя Мінскага раёна».

На тэматычнай пляцоўцы Дзяржаўтаінспекцыі была прадстаўлена выстава машын ДАІ, у тым ліку рэтра. Сярод іх «Жыгулі», «Волга», «РАФ», матацыкл «Урал». Дзецям далі магчымасць размаляваць аўтамабіль Geely акварэльнымі маркерамі. Дарослыя маглі паспрабаваць свае сілы ў веданні ПДР і абысці перашкоды ў «п’яных акулярах».

Ахвотнікі наведаць выставачныя мерапрыемствы змогуць таксама заўтра, 29 мая, з 11.00 да 16.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,3 года, мужчыны — 28,6.

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.