Вы тут

Урад у бліжэйшы час прыме меры для падтрымкі прадпрыемстваў і бізнесу


Урад у бліжэйшы час прыме комплекс мер, накіраваных на падтрымку прадпрыемстваў і бізнесу. Аб гэтым заявіў журналістам першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, падводзячы вынікі нарады ў Прэзідэнта, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У любой эканамічнай сітуацыі, а асабліва ў бягучай, патрэбны тры элементы работы ўрада на ўсіх узроўнях: гэта аналіз сітуацыі, яе ўсведамленне і вырашэнне сітуацыі. І чым хутчэй і якасней будзе прынята рашэнне, тым лепш», — падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, на нарадзе абмяркоўвалася работа аператыўна-сітуацыйнага штаба, які збіраецца штодзённа, і дзейнасць рабочай групы па антысанкцыях, пасяджэнні якой праводзяцца перыядычна пры неабходнасці вырашэння сістэмных задач. «Абмеркавалі больш за сотню прапаноў, якія ў працэсе работы ўрада паступілі і ад дзяржорганаў, прадпрыемстваў, аблвыканкамаў, бізнес-супольнасці. Прэзідэнтам прынята рашэнне: пры патрэбнасці гэтых рашэнняў (распрацаваных урадам на аснове аналізу сітуацыі і прапаноў, што паступілі. — Зв. БелТА) імплементаваць іх у эканамічнае асяроддзе. Для гэтага ўраду даручана рашэнні прыняць. Пры неабходнасці, калі трэба ўзгадненне з кіраўніком краіны, ён гэта ўзгадненне дасць», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Адказваючы на пытанне, як хутка будуць аформлены адпаведныя дакументы, ён растлумачыў: «Мы будзем старацца, каб усё было імплементавана ў бліжэйшы час».

Што датычыцца канкрэтных форм падтрымкі і сфер, якія яны закрануць, то яны, паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, стандартныя. «Яны складаюцца з асноўных элементаў, этапаў вытворчасці. Гэта закупкі, лагістыка, разлікі, рэгуляторыка — тое, з чаго складаецца працэс вытворчасці прадукту. Па кожнай з іх (сфер. — Зв. БелТА) мы будзем прапаноўваць пэўныя паслабленні. Гэта датычыцца і арэнды, і разлікаў, і пэўных відаў падаткаў з тым, каб падтрымаць бізнес. Гэта датычыцца і ўзаемадзеяння ў сертыфікацыі і маркіроўцы тавараў», — расказаў Мікалай Снапкоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».