Вы тут

Праваахоўнікі Віцебшчыны дапамаглі дзецям-інвалідам


Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у Бараньскай гарадской арганізацыі «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» адбылося адкрыццё абноўленага памяшкання. Дабрачынную дапамогу аказалі супрацоўнікі міліцыі Віцебскай вобласці. 


Як расказала старшыня Бараньскай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» Тамара Лукіна, да гэтага дня яны ішлі доўгія тры гады. «Я звярталася па дапамогу ў шматлікія арганізацыі, — заўважыла Тамара Лукіна. — На дапамогу адгукнулася міліцыя. Супрацоўнікі Аршанскага РУУС сталі наведваць нас, праяўлялі клопат, прывозілі дзецям падарункі. Затым да нас у Оршу прыехаў міністр унутраных спраў Іван Уладзіміравіч Кубракоў. Я запісалася да яго на прыём, каб выказаць словы падзякі за дапамогу, якая аказваецца супрацоўнікамі Аршанскага РУУС. Тады міністр спытаў, чым асабіста ён можа дапамагчы. Я папрасіла міністра аказаць садзейнічанне ў арганізацыі рамонту ў памяшканні, дзе займаюцца дзеці. Пасля гэтай размовы для аказання дапамогі падключыліся і іншыя сілавыя ведамствы. Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы нам зрабілі добры рамонт у памяшканнях. Папраўчыя калоніі № 8 і 12 Оршы вырабілі для нас мэблю. Я вельмі ўдзячная ўсім, хто нам дапамагае. Важна сёння быць разам, узаемадзейнічаць, дапамагаць адзін аднаму. Хочацца, каб нашы дзеці і іх бацькі былі шчаслівыя!»

— Мы не толькі зладзілі свята для нашых дзяцей, а і нагадалі грамадсву аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці, — адзначыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Любімаў. — Мы хочам, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Сёння ў дзяцей Барані існуе магчымасць тварыць, працаваць, ствараць нешта карыснае для грамадства. Міліцыя не можа вырашыць праблемы, звязаныя з іх здароўем. Абноўлены будынак — наш сціплы ўклад, пасільная дапамога. Трэба разумець, што яна не разавая. І ў далейшым прадстаўнікі асацыяцыі могуць разлічваць на нашу падтрымку".

Вераніка КАНЮТА

Фота аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.