Вы тут

Зафіксаваны першы выпадак смерці ад воспы малпаў


Першы выпадак смерці ад воспы малпаў зафіксавалі ўрачы ў Нігерыі, дзе налічваецца 21 хворы. Пра гэта 30 мая паведаміў мясцовы цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў.


Фота: pexels.com

«Па даных на 29 мая пацверджаны 21 выпадак, з якіх адзін лятальны. Памёр саракагадовы пацыент са спадарожнымі захворваннямі, які прымаў імунапаніжальныя прэпараты», — гаворыцца ў паведамленні.

Першы выпадак заражэння чалавека воспай малпаў быў выяўлены яшчэ ў 1970 годзе. Аднак у апошнія месяцы ў розных краінах Еўропы, а таксама ў Амерыцы і Аўстраліі выявілі больш за 250 выпадкаў інфекцыі. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаюць, што з-за раптоўнага і адначасовага з'яўлення хваробы ў некалькіх краінах, у тым ліку ў неэндэмічных раёнах, вірус мог перадавацца незаўважаным на працягу нейкага часу.

На дадзены момант, як запэўніваюць медыкі, няма неабходнасці ў масавай вакцынацыі людзей ад воспы малпаў. Інфекцыя галоўным чынам перадаецца пры цесным фізічным кантакце, таму асноўнымі спосабамі кантролю захворвання застаюцца адсочванне кантактаў, расследаванне і ізаляцыя.

Воспа малпаў па клінічнай карціне нагадвае натуральную воспу, хаця праходзіць значна лягчэй. Інкубацыйны перыяд захворвання складае 5—21 дзень, у сярэднім — 6—13 дзён. Першыя праявы хваробы — фебрыльная тэмпература — больш за 38,5є; дрыжыкі; інтэнсіўны галаўны боль; моцная слабасць; павелічэнне лімфавузлоў; міялгія — боль у мышцах і спіне.

У сярэднім праз 1—3 дні пасля першых сімптомаў з'яўляецца макулярны сып — плоскія чырвоныя плямы — часцей за ўсё на твары, далонях і ступнях, радзей — на слізістых абалонках рота, палавых органаў і кан'юнктыве — абалонцы вачэй. З часам элементы сыпу відазмяняюцца.

Хвароба доўжыцца 2—4 тыдні. Колькасць сімптомаў залежыць ад узросту, хранічных захворванняў інфікаванага і штама віруса. Заходнеафрыканскі падвід, які распаўсюдзіўся па Еўропе і ЗША, пераносіцца лягчэй, чым штам Конга (цэнтральнаафрыканскі). Вірус асабліва небяспечны для дзяцей, цяжарных жанчын і людзей са зніжаным імунітэтам (напрыклад, якія прымаюць прэпараты для імунасупрэсіі або якія пакутуюць на імунадэфіцыт).

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.