Вы тут

Культуру ядзернай бяспекі будуць вывучаць у магістратуры БДУ


У 2022 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце плануецца прыём у магістратуру па 50 спецыяльнасцях, у межах якіх будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка па 82 прафілізацыях. Распрацаваны 33 навучальныя планы на англійскай мове, у тым ліку дзесяць новых.


Спецыяльнасці і прафілізацыі ў БДУ пастаянна актуалізуюцца. З 2022-2023 навучальнага года адкрыты набор на новую спецыяльнасць «ядзерная і радыяцыйная бяспека» з прафілізацыяй «радыяцыйная абарона і культура ядзернай бяспекі» на хімічным факультэце. На біялагічным факультэце падрыхтоўка магістрантаў будзе ажыццяўляцца па спецыяльнасці «біяінфарматыка» з прафілізацыяй «фундаментальная і прыкладная біяінфарматыка», на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі — па спецыяльнасці «землеўпарадкаванне, кадастры, геадэзія і геаматыка» з прафілізацыяй «геаматыка».

На факультэце міжнародных адносін падрыхтоўка магістрантаў пройдзе па новых прафілізацыях «глабальныя трэнды сучаснага Кітая» і «мытнае рэгуляванне ў міжнародных эканамічных адносінах», на факультэце філасофіі і сацыяльных навук — «сацыяльнае праектаванне і кіраванне сацыяльнымі працэсамі», на эканамічным факультэце — «міжнародная палітычная эканомія», на юрыдычным факультэце — «дзяржаўнае кіраванне інфармацыйнай прасторай. Прававое рэгуляванне адносін у сетцы Інтэрнэт і абароны персанальных данных», на кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі — «крос-культурная адукацыя».

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя ў 2022–2023 навучальным годзе адкрывае падрыхтоўку ў магістратуры па спецыяльнасці «тэорыя і методыка навучання і выхавання (па абласцях і ўзроўнях адукацыі)» і прафілізацыі «методыка выкладання кітайскай мовы ва ўстановах адукацыі».

Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені, парадак прыёму ў магістратуру БДУ на 2022 год, пералік спецыяльнасцей, па якіх плануецца навучанне, размешчаны на афіцыйным сайце БДУ ў раздзеле «Адукацыя» — «Вышэйшая адукацыя» — «Магістратура».

Першым дакументы ў магістратуру пачынае прымаць Інстытут бізнесу БДУ — з 1 чэрвеня. На ўсе астатнія факультэты дакументы ад абітурыентаў прымаюць з 27 чэрвеня да 5 ліпеня.

Уступныя іспыты арганізуюць з 7 па 8 ліпеня, у Інстытуце бізнесу БДУ — з 25 па 30 жніўня (прыём дакументаў заканчваецца 24 жніўня).
Тэрміны навучання па спецыяльнасцях магістратуры ў вочнай (дзённай) форме навучання вагаюцца ад года да двух гадоў. На вочнай (вячэрняй) і завочнай формах магістранты навучаюцца паўтара і два гады. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.