Вы тут

У Беларусі ў дэкрэтным адпачынку знаходзіцца ўсяго 1% татаў


У Беларусі ўсяго 1% татаў знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. Ужо шмат гадоў гэта лічба не мяняецца — па-ранейшаму асноўную нагрузку па выхаванні малых да трох гадоў бяруць на сябе жанчыны.


Фота: pexels.com

— Як вядома, і жанчыны, і мужчыны ў роўных правах могуць выкарыстоўваць адпачынак па доглядзе за дзіцяці да трох гадоў, пры гэтым яны могуць чаргаваць перыяды. Аднак, на жаль, статыстыка не мяняецца. На сёння толькі каля 1% мужчын гатовы прысвяціць сябе выхаванню дзіцяці. Напэўна, гэта традыцыйныя адносіны як з боку мужчын, так і з боку кіраўнікоў арганізацый, — расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў. — Таму адна з задач, якую мы вырашаем, — папулярызацыя бацькоўства, прыцягненне мужчын да выхавання дзяцей. Станоўчы вопыт у нас ёсць з грамадскай арганізацыяй «Клуб львоў», яны праводзяць «тата-школы», у гэтым задзейнічаны амаль усе тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ва ўсіх рэгіёнах. Таты-валанцёры, якія выхоўваюць дзяцей, дзеляцца вопытам. Мяркую, што такі станоўчы вопыт прымусіць нашых мужчын больш актыўна карыстацца дэкрэтным адпачынкам.

Нагадаем, што сістэма прадстаўлення дэкрэтнага адпачынку ў нашай краіне гібкая — яго можна раздзяліць на часткі любой працягласці. На бацьку, які знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, распаўсюджваюцца тыя ж гарантыі, што і на маці.

Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў вышэйшая за мінімальную заработную плату ў краіне: на першае дзіця 35 % сярэдняй заработнай платы работнікаў за квартал (СЗП) (сёння гэта 540 рублёў), на другое і наступных дзяцей — 40 % СЗП (617 рублёў), на дзіця-інваліда — 45 % СЗП (694 рублі).

Дзеці складаюць 20 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў нашай краіне — іх больш за 1 мільён 847 тысяч. Кожнае пятае дзіця выхоўваецца ў шматдзетнай сям’і. Сістэмай дапамог у Беларусі, а іх 11 відаў, ахоплена больш за 423 тысяч дзяцей або кожнае чацвёртае дзіця. За 5 месяцаў бягучага года на гэтыя выплаты накіравана каля 1,2 мільярды рублёў.

Калі ж сям’я аказалася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, на садзейнічанне ў яе пераадоленні накіравана сістэма дзяржаўнай адраснай дапамогі. Яна ўключае штомесячную і аднаразовую сацыяльную дапамогу, выплаты на набыццё сродкаў гігіены для дзяцей-інвалідаў, забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. У 2022 годзе адрасная дапамога за першы квартал аказана 9,8 тысячы сем’яў на суму 13,3 мільёны рублёў.

Шмат мер накіравана на падтрымку сем’яў з дзецьмі-інвалідамі. Для дзяцей з інваліднасцю, якія з прычыны стану свайго здароўя не могуць пражываць дома або пазбаўлены бацькоўскай апекі, ствараюцца ўмовы для пражывання ў дзіцячых дамах-інтэрнатах. У дзевяці дамах-інтэрнатах пражываюць 512 дзяцей ад 4 да 18 гадоў, з іх 40 дзяцей-сірот і 303 дзіцяці, якія засталіся без апекі бацькоў.

Для дзяцей ад 3 да 18 гадоў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата дзейнічае ўнікальная ўстанова — Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў (РРЦДІ). Штогод рэабілітацыю тут праходзяць больш за 1200 дзяцей. Усяго на ўліку ў Цэнтры знаходзяцца 2696 дзяцей-інвалідаў. Вялікім дасягненнем з’яўляецца тое, што амаль у 98 % дзяцей адзначаецца паляпшэнне стану здароўя. У 2021 годзе ў сямі дзяцей інваліднасць з гэтай нагоды знята.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».