Вы тут

Галоўчанка: Беларусь нарасціць пастаўкі ў Ленінградскую вобласць


Беларусь гатова нарасціць пастаўкі тэхнікі і прадуктаў харчавання ў Ленінградскую вобласць. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам, перадае БелТА.


«Ленінградская вобласць — даўні, верны і надзейны партнёр Беларусі ва ўсіх асноўных сферах узаемадзеяння — эканамічнай, гуманітарнай, культурнай. Радуе, што нашы добрыя адносіны падмацоўваюцца добрымі вынікамі двухбаковага гандлю. Гэта аб’ектыўнае адлюстраванне таго, што ўпаўнаважаныя органы і суб’екты гаспадарання бакоў правільна і адэкватна ўспрынялі пасылы аб неабходнасці інтэнсіфікацыі кантактаў. Каб не зніжаць гэтыя вынікі, а толькі прырастаць, трэба асвойваць новыя каляіны, шукаць і знаходзіць новыя магчымасці, асабліва ў бягучых умовах. Вельмі рэзультатыўна працуе сумесная камісія, чарговае пасяджэнне якой адбудзецца ўжо сёння. Паспяхова рэалізуецца план мерапрыемстваў на 2021-2023 гады», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што важна вызначыць напрамкі развіцця супрацоўніцтва. На думку прэм’ер-міністра, найважнейшы з іх — аграпрамысловы комплекс. «Беларусь гатова рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты, зацікаўлена ва ўзаемадзеянні ў галіне племянной жывёлагадоўлі. Беларускім суб’ектам гаспадарання было б цікава прыняць удзел у выкананні мерапрыемстваў праграмы развіцця сельскай гаспадаркі Ленінградскай вобласці. Гэта і будаўніцтва сховішчаў для збожжа, для плодаагародніннай прадукцыі, іншай інфраструктуры, аснашчэнне неабходным абсталяваннем», — адзначыў ён.

«Што датычыцца беларускіх прадуктаў харчавання, гэта добра вядомыя расійскім спажыўцам тавары. Яны прысутнічаюць як у гандлёвых сетках, так і ў магазінах крокавай даступнасці. Мы гатовы павялічваць пры неабходнасці аб’ём паставак харчовай прадукцыі. Тут праблем няма, любыя заяўкі будуць выкананы», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Яшчэ адзін важны напрамак — пастаўкі дарожнай, пасажырскай, камунальнай, сельскагаспадарчай тэхнікі. «Гатовы нарошчваць пастаўкі, усе магчымасці для гэтага ёсць. Напрыклад, ужо ў чацвёртым квартале можам пачаць пастаўкі пасажырскіх аўтобусаў МАЗ для вобласці, калі вамі будзе прынята такое рашэнне», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Акрамя таго, беларускія будаўнічыя кампаніі зацікаўлены ўдзельнічаць у рэалізацыі жыллёвых праграм у Ленінградскай вобласці.

Аб’ём двухбаковага гандлю Беларусі і Ленінградскай вобласці за апошнія 10 гадоў павялічыўся ў 1,8 раза. Экспарт беларускіх тавараў павялічыўся за гэты перыяд у 1,9 раза.

У 2021 годзе тавараабарот вырас да рэкордных $710,4 млн (на 35,4 працэнта да паказчыка 2020-га). Экспарт з Беларусі таксама дасягнуў максімальных паказчыкаў за разглядаемы перыяд — $336,6 млн (рост на 37,3 працэнта). Аснову экспарту склалі пастаўкі спецыфічных тавараў, гарачакачаных пруткоў з нелегіраванай сталі, алюмініевых пруткоў і профіляў, сінтэтычных валокнаў, металаканструкцый з чорных металаў, цэменту, мэблі і яе частак, драўняна-валакністых пліт, мужчынскага адзення, мяса і харчовых субпрадуктаў свойскай птушкі.

За студзень — сакавік 2022 года тавараабарот склаў $159,3 млн і ў параўнанні з першым кварталам 2021-га павялічыўся на 29,5 працэнта. Экспарт — $71,9 млн (рост на 34,1 працэнта). Ленінградская вобласць займае трэцяе месца сярод рэгіёнаў Расіі, у якія пастаўляюцца найбольшыя аб’ёмы беларускай прадукцыі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.