Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Можа з'явіцца шанц далейшага прасоўвання па службе. Але ці гатовы вы працаваць больш і за ўсё адказваць? Зрэшты, асабліва ўпартыя і працавітыя асобы могуць закласці трывалы падмурак пад будынак уласнага дабрабыту. Серада — не той дзень, калі варта спрабаваць давесці любую справу да пераможнага канца: толькі выматаецеся. У пятніцу будзьце асцярожныя ў словах і ў ацэнках, лепш крыху схітрыць, але захаваць дыпламатычнасць, чым у адкрытую нажыць сабе ворага.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Сцеражыцеся паспешлівых рашэнняў. Вы можаце на эмоцыях пайсці зусім не туды і пагадзіцца не на тое. Пастарайцеся быць больш стрыманымі і не расказвайце пра сябе занадта шмат. На чацвер пажадана не планаваць сустрэч, ні важных, ні тым больш непатрэбных. У пятніцу спатрэбяцца такія якасці, як рашучасць і актыўнасць. У выхадныя патрэбны новыя ўражанні, пажадана з'ездзіць за горад.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакае цікавае і насычанае жыццё, сустрэчы, падарожжы, святы. Глядзіце на свет з аптымізмам, вазьміцеся за справу творча. Адчуеце сябе гаспадаром становішча, але энергетычны рэсурс расходуйце дастаткова рацыянальна, не прыпадабняйцеся яркай успышцы. Вас чакаюць прыемныя падарункі, прапановы і неспадзеўкі ад каханага.


РАК. На гэтым тыдні цярпенне і спакой дапамогуць пазбегнуць непатрэбных стрэсаў і захаваць сілы. У сераду перад вамі раптам расчыняцца ўсе дзверы і сакрэты, якія старанна хаваліся. Уласцівы вам скепсіс згуляе ў пятніцу пазітыўную ролю, вы маеце рацыю, што не верыце нічыім абяцанням. У канцы тыдня пажадана зладзіць пікнік на свежым паветры ці пазагараць.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні, магчыма, вам прадставіцца адзін з тых рэдкіх шанцаў, якія становяцца пачаткам раптоўных кар'ерных узлётаў. Будзьце гатовы крута памяняць сваё жыццё. У аўторак можаце доўга і беспаспяхова высвятляць адносіны ў сям'і, але ўсё скончыцца толькі скалынаннем паветра. Лепш пастарайцеся зразумець блізкіх, знайдзіце з імі агульную мову. У пятніцу неабходна кантраляваць не толькі свае дзеянні і словы, але і думкі. У выхадныя будзьце асабліва асцярожныя з новымі ідэямі: яны пагражаюць аказацца залішне эпатажнымі.


ДЗЕВА. У вас можа з'явіцца новая праца ці новыя абавязкі на ўжо наяўным месцы. Адна з самых важных задач тыдня — не выпусціць свой шанц на кар'ерны рост, не спалохацца новых задач. Перасільце сябе, вызваліцеся ад комплексаў, якія перашкаджаюць жыць і развівацца. У сераду варта прыслухацца да парад сяброў і сваякоў. У пятніцу вас чакае незабыўная сустрэча.


ШАЛІ. На гэтым тыдні час падсумаваць тое, што пражыта, і адкрыць для сябе новую старонку ў асабістым жыцці. У вас ёсць цікавыя перспектывы — важна іх не выпусціць. Пастарайцеся не прагаварыцца аб тым патаемным, што ў вас на душы: гэтым можна падзяліцца толькі з самымі блізкімі. Пятніца — адзін з самых выдатных дзён гэтага нядрэннага ва ўсіх адносінах тыдня.


СКАРПІЁН. Добры час для рэалізацыі задум і праектаў. Многія з іх прынясуць прыбытак. Пашырыцца кола зносін, адкрыюцца новыя магчымасці. Вашы намаганні ўвянчаюцца поспехам на працы. Але не забывайцеся і пра асабістае жыццё. Яно будзе натхняць і цешыць. Толькі будзьце побач з тым, каго кахаеце. А з нялюбымі расставайцеся без шкадаванняў, вы ім нічога не павінны.


СТРАЛЕЦ. Вам час у адпачынак. Панядзелак — самы ўдалы дзень для яго пачатку. Калі аддалі перавагу актыўнаму адпачынку, то гэта пойдзе толькі на карысць вашаму здароўю. У каго ж звычайны тыдзень, важна захоўваць душэўную раўнавагу: праца можа аказацца напружанай і эмацыянальна вымотваць. Але да пятніцы буры ўлягуцца.


КАЗЯРОГ. Вашы жаданні і рэальныя дзеянні могуць прыйсці ў некаторы дысананс. Можа здацца, што навакольныя вас проста выкарыстоўваюць, нічога не даючы наўзамен. Хутчэй за ўсё, гэта не зусім так, таму не варта ўслых выказваць незадаволенасць з гэтай нагоды. Прыйдзецца ўціхамірыць самалюбства і шукаць пазітыў. Магчымы сваркі з блізкімі людзьмі, паспрабуйце своечасова спыніцца.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні для паспяховага завяршэння спраў трэба стаць лагоднымі і дыпламатычнымі, ні ў якім разе не ўпірацца рогам, адстойваючы толькі сваю адзіна правільную прынцыповую пазіцыю. У аўторак пажадана не правакаваць канфлікты на працы. Неабходна рацыянальна размеркаваць сілы на працягу ўсяго тыдня. У выхадныя вас могуць чакаць гаспадарчыя праблемы.


РЫБЫ. Мінімальныя намаганні на гэтым тыдні будуць даваць максімум выніку. Сцеражыцеся жадаць камусьці зла, хай і цалкам заслужана, ваша жаданне можа матэрыялізавацца. У сераду варта праявіць ініцыятыву. У суботу любая ваша справа запатрабуе рызыкі, калі, вядома, вам цікавы вынік. Больш часу праводзьце з дзецьмі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.