Вы тут

Маркевіч: Аднаўляем гістарычнае аблічча і ствараем турыстычную базу


Міністр культуры Беларусі прыняў удзел у адкрыцці адноўленага гістарычнага комплекса ХVIII стагоддзя падчас Фестывалю нацыянальных культур у Гродне.


— Кожны горад мае свае адметнасці, сваю гістарычную праўду, свае карані. І мы павінны ведаць сваю гісторыю, — зазначыў Анатоль Маркевіч. — Гродна знакаміты сваім гістарычным мінулым, сваімі будынкамі, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.У розныя часы іх аблічча было розным, але, дзякуючы дзяржаўным праграмам і прыватнаму бізнесу, мы бачым, як на працягу дзесяцігоддзяў адраджаюцца некалі страчаныя элементы і нават аб’екты.

Комплекс на вуліцы Замкавай складаецца з трох будынкаў, якія адноўлены ў адпаведнасці са старажытным выглядам. Раней яны ўваходзілі ў склад жылой забудовы, але не дайшлі да сённяшняга часу. Новы праект ствараўся ў адпаведнасці з малюнкамі вядомага мастака Напалеона Орды, які жыў у гэтым квартале. 

Вуліца Замкавая — самы цэнтр горада. Тут знаходзяцца Новы і Стары замкі, старажытная пажарная каланча, Вялікая харальная сінагога, былы палац Храптовічаў. Гэтыя і некаторыя іншыя будынкі захаваліся. А вось значная частка былой жылой забудовы не дайшла да гэтых часоў. Згодна з малюнкамі Напалеона Орды, дамы былі з шынкамі, крамамі, майстэрнямі, а на верхніх паверхах жылі самі гаспадары. 

Забудова часта цярпела ад разбуральных пажараў. Значна пацярпеў квартал у гады Першай і Другой сусветных войнаў. Бамбёжкі нямецка-фашысцкай авіяцыі ў 1941 годзе пакінулі толькі руіны і каменныя каробкі. 

Пасля вайны горад пачаў хутка адбудоўвацца. Але, згодна з генеральным планам таго чаму, меркавалася знесці ўсе старыя забудовы ў цэнтры горада. Гэты план быў часткова рэалізаваны. Для ўзвядзення Дома быту ў канцы 60-х гадоў былі знесены тры ацалелыя пасля вайны будынкі, вядомыя ў горадзе пад назвай Дом рыбака. Такім чынам, была страчана гістарычная забудова пачатка вуліцы Замкавай. 

У 2015 годзе паўстала пытанне аб узнаўленні квартала. Гарадскія ўлады падтрымалі прапанову грамадскасці і гісторыкаў. І ўжо праз два гады ўчастак, плошчай 0,15 гектара, быў прададзены на адкрытым гарадскім аўкцыёне для будаўніцтва гандлёва-офіснага комплексу з абавязковым захаваннем гістарычнага аблічча па ўсіх трох будынках.Цікава, што падчас работ былі выяўлены аўтэнтычныя падвалы да паўтара метраў. Рарытэтная частка захавалася ў канструкцыі будынка, а ў праект былі ўнесены адпаведныя змяненні. Такім чынам у гэтым комплексе сумясціліся гістарычная праўда і сучасныя тэхналогіі. У рэалізацыі праекта ўдзельнічала вялікая група аднадумцаў, праведзена вялікая даследчая работа вучонымі, гісторыкамі, архітэктарамі і будаўнікамі не толькі гродзенцамі, але і ўсяе рэспублікі. 

У выніку за два гады пабудаваны комплекс з трох будынкаў, агульнай плошчай 1900 квадратных метраў. Тут размесцяцца гандлёва-офісныя памяшканні. Адкрыццё вырашылі прымеркаваць да Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Так і адбылося. Прыгожыя белыя будынкі зноў занялі сваё былое месца, хоць і ў сучасным выкананні. 

Як падкрэсліў міністр культуры, у краіне сёння больш за 5, 5 тысячы аб’ектаў, якія ўваходзяць у спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Многае робіцца мясцовымі органамі ўладамі, каб даныя аб’екты прынялі свой першапачатковы выгляд. І гэта важна не толькі ў маштабах рэспублікі, але і ў сусветным грамадстве. 

 

— Укладваючы сродкі ў такія аб’екты, мы аднаўляем іх велічнасць, гістарычную праўду, і ў той жа час, ствараем неабходную турыстычную базу для таго, каб да нас прыязджалі, і на гэтым неабходна праводзіць камерцыйныя туры, зарабляць сродкі. У маштабах краіны выкарыстоўваюцца бюджэтныя сродкі, а таксама магчымасці дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Мы ведаем, што дадзены будынак мае зараз цудоўнае аблічча, дзякуючы бізнесу, тым, хто знайшоў рэсурсы і магчымасць укласці сродкі ў нашу гістарычную спадчыну.

Падчас адкрыцця комплексу кампазіцыю на тэму старадаўніх танцаў прадставіў заслужаны калектыў Беларусі, ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы». 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.