Вы тут

Падарункі ад дэпутатаў і валанцёраў


Гэта адбылося ў рамках аднайменнай акцыі, у якой разам з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Наталляй Тарасенка і Людмілай Здорыкавай паўдзельнічалі валанцёры Пашкаўскага дзіцячага сада-базавай школы, а таксама сярэдніх школ аграгарадка Кадзіна і № 27 Магілёва. Яны наведалі пацыентаў гематалагічнага аддзялення і перадалі сабраныя падарункі дзецям. 


У барацьбе за жыццё пацыентам тутэйшага аддзялення прыходзіцца вытрымліваць працяглае агрэсіўнае лячэнне — хіміятэрапіі, капельніцы, уколы. І, каб хоць неяк адцягнуць увагу дзяцей ад балючых бясконцых працэдур, урачы пачалі рабіць ім невялічкія падарункі «за храбрасць». Добрую справу падхапілі не абыякавыя людзі. І зараз гэта ўжо пастаянна дзеючы праект, да якога можа далучыцца любы ахвотны. 

— Вельмі хочацца, каб тыя падарункі, якія мы разам са школьнікамі перадалі хворым хлопчыкам і дзяўчынкам, паслужылі самай добрай справе на зямлі — паднялі настрой дзецям і дапамаглі хутчэй справіцца з хваробай, — пажадала Наталля Тарасенка. 

— Рабяты, якія праходзяць тут лячэнне, сапраўдныя героі, — лічыць Людміла Здорыкава. — Але кожнаму герою вельмі важна ведаць, што ёсць людзі, якія гатовы падтрымаць яго ў цяжкую хвіліну. І тое, што ў акцыі прымаюць удзел школьнікі, таксама вельмі важна. Ад тых прынцыпаў, якія закладваюцца з дзяцінства, залежыць характар чалавека ў будучым. Спадзяюся, што наш невялічкі ручаёк дабра сальецца з іншымі і пераўтворыцца ў сапраўдны акіян міласэрнасці і любові.

У «каробках храбрасці» сабраныя цацкі, развіваючыя гульні, канструктары, кнігі і шмат іншых дзіцячых радасцяў. Урачы аддзялення кажуць, што вось такія «прышчэпкі» дабрыні працуюць часам не горш лекаў. Добры настрой, радасць даюць дадатковыя сілы арганізму, каб перамагчы хваробу. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».