Вы тут

Прэзідэнт аб «Паўночным беразе»: «Больш буйнога праекта ў нас у Беларусі не было»


Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з выканаўчым дырэктарам кампаніі «Эмаар Пропертыз» Мухамедам Алі Аль-Абарам абмеркаваў рэалізацыю буйнога будаўнічага праекта ў Мінску «Паўночны бераг».


«Асноўную ўвагу сёння нададзім нашаму праекту „Паўночны бераг“ у Мінску, які вам належыць пабудаваць. Гэта буйнейшы праект, я думаю, больш буйнога праекту ў нас у Беларусі не было», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Мухамед Аль-Абар — адзін з уплывовых бізнесменаў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, дарадца па эканамічных і інвестыцыйных пытаннях кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая, нахтняльнік канцэпцыі архітэктуры сучаснага Дубая, заснавальнік і выканаўчы дырэктар кампаніі «Эмаар Пропертыз». Гэта кампанія ў лідарах у свеце сярод дэвелапераў і інвестараў у галіне будаўніцтва. 

Прыватная кампанія, звязаная з бізнесменам, рэалізуе ў Мінску будаўніцтва шматфункцыянальнага комплекса «Паўночны Бераг». Пад забудову інвестару аддадзены больш за тысячу гектараў у паўночнай частцы Мінска — ворныя землі і ландшафтныя тэрыторыі паміж вадасховішчамі Цнянскае і Дразды, МКАД і мяжой існуючага сядзібнага масіву ў раёне вуліцы Прыгараднай. Комплекс «Паўночны бераг» будзе ўключаць жылыя дамы, сацыяльныя аб’екты і аб’екты грамадскага прызначэння. У першую чаргу плануецца ўзвесці будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтра.

«Я рад з вамі сустрэцца чарговы раз. Вы даўно сталі сябрам Беларусі, знаходзіцеся тут часта. Мы вітаем такую схему і сістэму вашай работы. І заўсёды гатовы вас сустракаць у Беларусі, тым больш вы прыязджаеце заўсёды з канкрэтнымі прапановамі», — выказаў словы прывітання госцю Прэзідэнт.

Акрамя будаўніцтва абмеркавалі на сустрэчы планавалі і ўзаемадзеянне ў сферы высокіх тэхналогій.

«Канечне, будзем казаць пра супрацоўніцтва ў сферы ІТ-тэхналогій. Я ведаю, што гэтаму сектару вы надаяце вялікую ўвагу і ведаю, што Эміраты значна прасунуліся ў гэтым плане. Я вам удзячны за арганізацыю размовы ў Эміратах, калі мы разам з вамі змаглі паслухаць вядучых спецыялістаў у сферы распрацоўкі штучнага інтэлекту», — успомніў кіраўнік краіны. 

Ён дадаў, што тады зразумеў, што ў дадзеным кірунку Беларусі яшчэ многае трэба зрабіць, каб выйсці на той узровень, які дасягнулі ААЭ разам са спецыялістамі з розных краін свету.

«Акрамя гэтых буйных праектаў я памятаю нашы сустрэчы і дамоўленасці, развагі наконт іншых праектаў, якія маглі б здзейсніць у Беларусі прадстаўнікі буйнога бізнесу Эміратаў. Мы гатовы вярнуцца, калі ёсць цікавасць, да гэтых праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, харчавання. Вельмі актуальнае сёння пытанне», — прапанаваў тэму для размовы Прэзідэнт.

Мухамед Алі Аль-Абар падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падрымку ІТ-сектара ў Беларусі. «Тое, што вы зрабілі, сапраўды, важна для свету. Ваша ідэя пра разівіццё Парка высокіх тэхналогій у свой час была толькі пачаткам, а сёння мы бачым, што ўсім светам правяць тэхналогіі», — сказаў бізнесмен.

Па яго словах, экспарту паслуг у ІТ з Беларусі на душу насельніцтва пераўзыходзіць гэты ж паказчык у параўнанні са многімі заходнімі краінамі. 

«Але самае галоўнае для развіцця ІТ-сектару — гэта людзі і якасць іх адукацыі. Гэта ў Беларусі ёсць для развіцця тэхналогій. Я вам раней не казаў, але я валодаю самай вялікай кампаніяй па электронным гандлі на Блізкім Усходзе. У арабскім свеце мы імпартуем шмат тэхналогій. І у нас была шэраг сустрэч са спадаром Янчэўскім (Усевалад, кіраўнік ПВТ — „Зв.“) у Эміратах і ў Беларусі. Мы ўбачылі, што ў платформу ў Эміратах беларускія кампаніі могуць шмат укласці і павысіць дабаўленую вартасць», — расказаў прадпрымальнік.


Каментарый у тэму

Выканаўчы дырэктар кампаніі «Эмаар Пропертыз» Мухамед Алі Аль-Абар расказаў, што абмеркаваў з Прэзідэнтам Беларусі супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

«ІТ-бізнес ААЭ дае работу не менш чым пяці мільёнам чалавек ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу. Мы ведаем, наколькі прасунуты ІТ-сектар у Беларусі і разумеем, што няма сёння бізнесу без тэхналогій. Наша жыццё і ёсць тэхналогіі. Мы прызнаём якасць і высокі ўзровень адукацыі беларускіх ІТ-спецылістаў і гатовы рухацца наперад у гэтай галіне», — сказаў спікер.

Паведаміў бізнесмен і пра ход будаўніцтва праекта «Паўночны бераг». Па яго словах, прыкладна праз тры месяцы пачнецца будаўніцтва Міжнароднага выставачнага цэнтра.

«Праз тры месяцы мы таксама плануем прыступіць да будаўніцтва жылога квартала. Таксама па ўказу Прэзідэнта каля Цнянскага вадасховішча спраектуем і пабудуем парк, бо бераг вельмі прыгожы, але не добраўпарадкаваны. Мы там зробім парк, усталюем сучаснае спартыўнае абсталяванне. Арыенціровачна праз два месяцы мы плануем адкрыць у Мінску цэнтр продажу. Зараз вядзецца маштабнае праектаванне праекта, якое займае шмат часу», — дадаў выканаўчы дырэктарамкампаніі «Эмаар Пропертыз».

Усевалад Янчэўскі, дырэктар дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій» расказаў журналістам пра планы супрацоўніцтва ПВТ з партнёрамі з ААЭ.

«З Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі ў Парка высокіх тэхналогій пачынаецца вялікая і працяглая гісторыя супрацоўніцтва па ўсіх кірунках — інвестыцыйным, венчурным (укладанне ў стартапы і ў створаныя кампаніі), выхад нашых прадуктаў на новыя рынкі, ІТ-адукацыя», — акцэнтаваў Уселавад Янчэўскі.

Паводле яго слоў, створана дарожная карта ўзаемадзеяння, якая ўключае ў сябе ўсе кірункі супрацоўніцтва. Асабліва ў ёй адлюстравана супрацоўніцтва ў ІТ-адукацыі.

«Адукацыя — глеба, з якой растуць і спартапы, і кампаніі, і поспехі, і тэхналогіі. Калі няма якаснай адукацыі, астатняе бессэнсоўна. Беларусь вылучалася якасцю матэматычнай і ІТ-адукацыі. Сёння неабходна да гэтага дадаць новыя рэчы. І тут мы таксама дамовіліся», — падкрэсліў кіраўнік ПВТ.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.