Вы тут

Віктар Хрэнін: Тут поўнасцю раскрываецца значэнне слова генацыд


Гэта Чонкаўскі лес, які знаходзіцца непадалёк ад абласнога цэнтра. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты расстрэльвалі тут мірных жыхароў. Буйное пахаванне было выяўлена ў мінулым годзе, у межах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, распачатай Генеральнай пракуратурай. 


Падчас палявых пошукавых работ было ўстаноўлена, што людзі размешчаны ў ямах-магілах у тры-чатыры ўзроўні. Усяго толькі летась ускрылі 13 такіх ям. Па папярэдняй ацэнцы экспертаў, лясныя масавыя пахаванні адпавядаюць плошчы пяці футбольных палёў. Аб тым, што людзей наўмысна знішчалі, сведчаць агнястрэльныя раненні ў патыліцу. Людзей забівалі нацысты — у гэтым няма ніякіх сумненняў. Падчас раскопак выяўлены гільзы з нямецкай зброі, пляшкай, якой карысталіся акупанты, іншыя прадметы нямецкага паходжання. 

— Гэта месца жывой памяці, дзе ўсё зразумела без слоў, — адзначыў міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар ХРЭНІН. — Тут поўнасцю раскрываецца значэнне слова генацыд, і яно не патрабуе дадатковых тлумачэнняў. Кожны можа адчуць маштабы і глыбіню трагедыі. 

Кіраўнік абароннага ведамства таксама абмеркаваў са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко, як уладкаваць тэрыторыю на месцы расстрэлу мірных жыхароў. Усё, па словах кіраўніка рэгіёна, павінна быць максімальна рэалістычна. 

Акрамя таго, Віктар Хрэнін і Іван Крупко наведалі мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка», дзе завяршаецца маштабная рэканструкцыя. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дыслакаваўся партызанскі атрад «Бальшавік». Партызаны арганізоўвалі дыверсіі на асноўных аўтамагістраляў, чыгунцы, разам з чырвонаармейцамі ўдзельнічалі ў беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». Неўзабаве наведвальнікі змогуць убачыць, як быў уладкаваны побыт партызан. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.