У Беларусі прыпыняць прымяненне павялічаных памераў ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Па прапанове ўрада аблвыканкамы і Мінгарвыканкам будуць ініцыяваць разгляд мясцовымі Саветамі дэпутатаў непрымяненне павялічаных памераў ставак. Адпаведнае рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Саўміне.
Норма будзе распаўсюджвацца на плацельшчыкаў, від эканамічнай дзейнасці якіх уключаны ў адпаведны пералік. Гэта дазволіць знізіць фінансавую нагрузку на рэальны сектар эканомікі і пакінуць у абароце прадпрыемстваў дадатковыя грашовыя сродкі.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».