Вы тут

Дэпутат пра рэспубліканскі бюджэт 2021 года: Усе запланаваныя сацыяльныя гарантыі выкананы


Усе запланаваныя сацыяльныя гарантыі грамадзян, згодна з бюджэтам, летась выкананы, як і планавалася. Пра гэта журналістам расказала старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла НІЖЭВІЧ напярэдадні пашыранага пасяджэння камісіі. На сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў Савета Рэспублікі, Мінфіна, КДК і Мінпрацы дэпутаты разглядзелі праекты законаў аб выкананні дзяржаўнага бюджэту і аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2021 год.


Фота: pixabay.com

«Мне б хацелася адзначыць асаблівасці выканання рэспубліканскага бюджэту 2021 года. Перад усім, на працягу года ў сувязі са станоўчай дынамікай развіцця эканомікі ВУП выкананы на 102,3 працэнта. Добрыя былі паказчыкі па экспарце — больш 136 працэнтаў. Гэтыя фактары і сусветная кан’юктура коштаў на сыравіну паўплывалі на выкананне прыбытковай часткі», — сказала дэпутат.

Па яе словах, у рэспубліканскі бюджэт дадаткова паступіла на працягу года 4,2 мільярда рублёў. Гэта дазволіла выканаць неабходныя расходы, іх удакладніць на 2,5 мільярда і скараціць дэфіцыт бюджэту ў 4 мільярда. 

«Па фактычным выкананні мы выйшлі на лічбу ў адзін мільярд рублёў. Больш паступіла падатку на прыбытак — на 2,8 раза. Больш паступіла падатку на дабаўленую вартасць. Падатковыя паступленні склаліся каля 84 працэнтаў даходаў бюджэту», — дадала Людміла Ніжэвіч.

Яна падкрэсліла, што ў цэлым, даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 27,9 мільярда рублёў, расходы — 28,9. «Даходы перавыкананы на 1,5 працэнта да плану, расходы на 97 працэнтаў. Усе запланаваныя сацыяльныя гарантыі, усе пытанні сацыяльнага забеспячэння грамадзян выкананы як і планавалася. На працягу года ствараўся рэзервовы фонд, які выкарыстоўваўся на павышэнне заробкаў, выплату надбавак працаўнікам аховы здароўя ва ўмовах ковіду», — канстатавала парламентарый.

Людміла Ніжэвіч назвала мінулы год станоўчым для фарміравання бюджэту.

«Аб’ём расходаў на фінансаванне сацыяльную сферы павялічыўся амаль на 12 працэнтаў па ўсіх кірунках. Прафінансавана ў суме 5,7 мільярда рублёў або 20 працэнтаў рэспубліканскага бюджэту. То бок, рэальны рост даходаў склаўся і пры інфляцыі 9, 5 працэнтаў — гэта добры паказчык для нашай эканомікі. Мінулы год быў станоўчым для фарміравання бюджэту», — адзначыла дэпутат. 

Расходы бюджэту фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў 2021 годзе склалі 19,2 мільярда рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту фонду складаюць выдаткі на выплату пенсій (76 працэнтаў) і дапамог (22,6 працэнта). Фінансаванне ўсіх неабходных расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2021 годзе забяспечана своечасова і ў поўным аб’ёме. Такім чынам, за 2021 год бюджэт фонду выкананы па даходах у суме 19,6 мільярда рублёў і па расходах у суме 19,2 мільярда рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 361 мільён рублёў.

Як паведаміла суразмоўца, праекты законаў пасля пасяджэння камісіі будуць вынесены да разгляду у Авальнай зале 16 чэрвеня.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.