Вы тут

Лукашэнка: Мы гатовы ўдзельнічаць у мадэрнізацыі ключавых сектараў эканомікі Курскай вобласці


Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з губернатарам расійскага рэгіёна Раманам Старавойтам. Аляксандр Лукашэнка запэўніў суразмоўцу, што Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі праграм мадэрнізацыі ключавых сектараў эканомікі Курскай вобласці, а асаблівую ўвагу неабходна надаць партнёрству ў будаўніцтве, прамысловай кааперацыі і АПК.


«Курская вобласць з’яўляецца вельмі важным гандлёва-эканамічным партнёрам для нас. І асаблівую ўвагу нам неабходна засяродзіць на найбольш перспектыўных кірунках узаемадзеяння — будаўніцтве, прамысловай кааперацыі абставін, якія склаліся, аграпрамысловым комплексе, дзе ёсць рэзервы, якія не задзейнічаны. Мы гатовы ўдзельнічаць у рэалізацыі праграм мадэрнізацыі ключавых сектароў эканомікі Курскай вобласці. Асабліва ў сілу таго плана, які вы распрацавалі на дзесяцігоддзі. Думаю, што Беларусь знойдзе сваё месца ў рэалізацыі гэтых планаў», — сказаў кіраўнік краіны. 

Курскую вобласць Прэзідэнт назваў блізкім рэгіёнам Расійскай Федэрацыі для нас, нягледзячы на тое, што за гады не дасягнулі велізарных вышынь у тавараабароце. «Толькі 205-210 мільёнаў долараў, але мы бачым істотны прырост. Апошнія годы мы працэнты на 22 дзесьці дадалі ў тавараабоце. Гэта нармальна. Нюанс адзін — у нас адмоўнае сальда. Але мы гатовы невеліраваць гэты недахоп. Галоўнае — ёсць чым. Мы вельмі ўдзячныя за той інтарэс, які вы праяўляеце да развіцця супрацоўніцтва з нашай краінай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён заклікаў прамыслоўцаў Курска пераходзіць ад простага гандлю да стварэння сумесных вытворчасцей. Перспектыўным прадстаўляецца стварэнне сумесных прапрыемстваў, пачынаючы са зборкі тэхнікі, што неабходна будзе ў гэтым расійскім рэгіёне.

Прапанаваў Прэзідэнт айчынны паспяховы вопыт у рэалізацыі кааперацыйных праектаў па выпуску амаль усёй тэхнікі — трактароў, камбайнаў, сельгастэхнікі, аўтамабільнай. 

Паводле кіраўніка краіны, беларусы маюць неабходныя рэсурсы для ўдзелу ў праграмах імпартазамяшчэння. «Мы з Прэзідэнтам Пуціным нядаўна прынялі такое рашэнне. З нашага боку мы прапанавалі канкрэтныя праекты расіянам, якія вельмі неабходныя будуць у бліжэйшы час не толькі ў Беларусі, але і ў Расійскай Федэрацыі. Для гэтага расіяне выдаткоўваюць каля 1,5 мільярда долараў на гэтыя праграмы толькі на тэрыторыі Беларусі. Мы разумеем, што без імпартазамяшчэння, асабліва па крытычных галінах, так званага крытычнага імпарту, нам будзе вельмі складана развівацца. Спадзявацца толькі на Кітай і на тое, што ён нас забяспечыць, сёння нельга, бо ён можа не справіцца з такімі аб’ёмамі. Неабходна ўсё-такі развіваць сваю эканоміку і сваю прамысловасць», — сцвярджаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак у Курскі рэгіён кар’ернай, сельскагаспадарчай, будаўнічай, дарожнай тэхнікі, грузавых аўтамабіляў. Прэзідэнт прапанаваў наведаць гасцям і выстаўку «Белагра». «Калі вы не былі, неабходна, каб калегі вашы паглядзелі. Там сельгасмашынабудаванне, перапрацоўка і племянная справа, раслінаводства, насенневодства — усё прадстаўлена. Можна паглядзець. Калі ў вас будзе нейкі інтарэс у гэтым плане, мы з задавальненнем падключымся да рэалізацыі гэтых праектаў у вашым рэгіёне», — сказаў кіраўнік краіны. 

Прэзідэнт падкрэсліў: ведае планы Курскай вобласці ўвайсці ў дзясятку найлепшых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі па тэмпах развіцця. «Годна! Хацелася б, каб нашы суседзі гэта месца занялі. Чым вышэй, тым лепш. Мы гатовы ўдзельнічаць і аказваць вам паслугі па капітальным рамонце жылля, праектаванні, правядзенні інжынерных даследванняў. Гатовы будаваць пад ключ, пастаўляць вам ліфтавое абсталяванне. Ведаю, што ў любым горадзе Беларусі і Расіі ў гэтым патрэба ёсць. Мы можам паспяхова дапаўняць у аграпрамысловым комплексе адно аднаго», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Расказаў ён дэлегацыі пра сучасныя айчынныя тэхналогіі і абсталяванне па водаачышчэнні і водаадвядзенні. Па словах Прэзідэнта, займацца гэтым прымусіла жыццё: «Чыстая вада — гэта здароўе чалавека. Гэта кожны разумее. У Беларусі гэта праграма паспяхова рэалізуецца. Калі неабходна, мы можам падключыцца да рэалізацыі і падобных кірункаў на вашай тэрыторыі».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: усё, што называў, гатовы рабіць пад ключ, а не проста гандляваць. «Не без гэтага. Але вы павінны разумець, што прадаць — гэта адно. Стварыць на сумеснай вытворчасці, спраектаваць, пабудаваць нешта з сацыяльных, прамысловых аб’ектаў пад ключ мы можам узяцца і несці адкзанасць. Мы ведаем, што па суадносінах цана/якасць канкурэнтаў нам у свеце будзе цяжка знайсці. Усе хочуць зарабіць велізарную суму і хутчэй пабудаваць, няважна як. А мы людзі адказныя, у нас магутны дзяржаўны сектар. Мы яго не развалілі. З-за таго, што дзяржава стаіць за спінай дзяржкампаній, будаўнічых трэстаў, яны нясуць і адпаведную адказнасць», — адзначыў Прэзідэнт і гарантаваў поўную адказнасць нашых і прыватных, і дзяржаўных кампаній у гэтай справе.

Каментарый у тэму

Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт адзначыў, што ў Беларусь прыехала маштабная дэлегацыя. У яе складзе больш за 40 чалавек: намеснікі губернатара, кіраўнікі профільных камітэтаў, дэпартаментаў, рэктары ўніверсітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і холдынгаў.

«Мы гэтымі днямі працуем па розных кірунках. Канешне, мы наведалі выстаўку „Белагра“. Сёння будзем працаваць на пляцоўцы форуму, прысвечанай ІТ-тэхналогіям. Гэта нашы асноўныя перспектыўныя кірункі. Я наведаў прадпрыемствы машынабудавання Беларусі. Сустрэўся з іх кіраўнікамі. Для нас як аграрнага рэгіёна вельмі важна сёння мець нагчымасць набываць сельскагаспадарчую тэхніку сусветных стандартаў, якая ствараецца сёння ў рэспубліцы», — сказаў Раман Старавойт.

Цікавасць мае для гасцей і дарожнабудаўнічая, рамонтая тэхніка. У гэтым годзе, дадаў суразмоўца, на будаўніцтва дарог, бальніц, рамонт грамадскіх прастораў вобласці выдзелена сем мільярдаў расійскіх рублёў.

«На гэта ўсё неабходна абсталяванне і тэхніка, якую мы ўжо сёння набываем у Беларусі. Плануем гэта рабіць і далей», — заўважыў губернатар.

Асабліва ўразіла яго наведванне Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Гэты праект ён назваў унікальнай з’яваў. «Комплексаў такога ўзроўню ў Еўропе няма дакладна. У асноўным, гэты рынак трымаюць нашы калегі з Кітая. Упершыню яны перадалі сваю тэхналогію. Мы ўбачылі, што за кароткія тэрміны гэты праект рэалізаваны. Радасна заўважыць, што сыравінай для выпуску амінакіслот і вітамінаў будзе пшаніца і соевы шрот, вырашчаны на тэрыторыі Курскай вобласці. Ужо 150 тысяч тон выкосаякаснага збожжа знаходзіцца ў элеватарах карпарацыі», — паведаміў кіраўнік дэлегацыі.

Азнаёміліся госці і з новымі мадэлямі беларускага грамадскага транспарту. Ён за дзесяць гадоў ужо сябе зарэкамендаваў сярод пасажыраў рэгіёна. Гэтым часам куране прыступаюць да трохгадовага праекту поўнага абнаўлення грамадскага транспарту. «Сёння ёсць праблемы з пастаўкай камплектуючых з-за мяжы. Вытворцы Рэспублікі Беларусь раней задумаліся пра імпартазамяшчэнне. І сёння ў вас па цане грамадскі транспарта выгадней, чым у іншых вытворцаў. Мы ўважліва глядзім і разлічваем, што пастаўкі будуць здзейснены да нас», — паведаміў Раман Старавойт.

Кантракт на набыццё пакуль не падпісаны, але губернатар запэўніў — купляць грамадскі транспарт у Беларусі будуць. Як ён заўважыў, канкрэтныя планы супрацоўніцтва будуць абмяркоўваць і з кіраўніцтвам ураду Беларусі.

«Які кірунак ні вазьмі, у нас усюды ёсць узаемадзеянне», — рэзюмаваў старшыня дэгелацыі.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.