Вы тут

Савіных: Санкцыйная палітыка Захаду аказалася правальнай


Аб гэтым старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў паведаміў падчас круглага стала «Геапалітыка і бяспека ў новым свеце», які адбыўся на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Па яго словах, заходнія краіны не валодаюць той эканамічнай або фінансавай магутнасцю, якую, як мы прызвычаіліся думаць, яны маюць. 


«Іх свет распадаецца, — падкрэсліў парламентарый. — Свет рэальнага сектара, свет рэальнай вытворчасці, якая развівалася ў Рэспубліцы Беларусь усе гэтыя гады, аказаўся больш канкурэнтаздольным, можа супрацьстаяць санкцыям. Больш таго, гэтыя санкцыі прымушаюць яго развівацца». 

Андрэй Савіных перакананы: мы жывём у свеце, які хутка мяняецца. Пры гэтым дэпутат засяродзіў увагу на маштабе змяненняў, якія закранаюць літаральна ўсе сферы як грамадскага, так і эканамічнага жыцця. «Ламаюцца ланцужкі паставак, ламаюцца правілы гульні, шырока выкарыстоўваюцца санкцыі, мы бачым павелічэнне колькасці лакальных канфліктаў, — заўважае ён. — Мы разумеем, што свет ужо ніколі не будзем ранейшым. Ён зменіцца, прычым зменіцца кардынальна. Важна ў гэтых умовах разумець, якія сілы стаяць за гэтымі зменамі. Калі мы не зможам зрабіць правільны стратэгічны прагноз, то наша краіна перш за ўсё застанецца ў аўтсайдэрах гістарычнага працэсу. Калі будзем зыходзіць з няправільных перадумоў аб сэнсе змен, якія адбываюцца, хутчэй за ўсё, мы будзем рабіць няправільныя крокі як у знешняй, так і ва ўнутранай палітыцы. Гэтага варта пазбегнуць. Наша задача — адчуваць гэтыя перамены, разумець іх, перапрацоўваць дзяржаўную палітыку, якая будзе забяспечваць дабрабыт беларускага народа».

Па словах Андрэя Савіных, глабальнае перафарматаванне свету азначае і змену парадыгмы эканамічнай палітыкі. «Мы пераходзім ад глабальнага гандлю да стварэння макрарэгіёнаў, — удакладніў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах. — Гэта будуць саюзы дзяржаў, якія павінны будуць стварыць свой уласны рынак, уласны падзел працы. Тады эканоміка і развіццё будуць забяспечвацца перш за ўсё за кошт паглыблення рэгіянальнага супрацоўніцтва. А гэта сур’ёзная змена палітыкі, якую мы абавязаны ўлічваць у бліжэйшыя гады». 

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.