Вы тут

Міністэрства адукацыі прапануе выбраць прафесію на ТІБА-2022


Усе магчымыя варыянты робатаў, BIM-тэхналогіі, найноўшыя трэнажоры для навучання і іншыя інавацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі ў сферы адукацыі сёлета на форуме ТІБА-2022 шырока прадставілі ўстановы Беларусі і Расіі, стварыўшы са сваіх экспазіцый цэлую «Адукаваўчую алею». Падчас Дня абітурыента, які зладзілі на форуме (як, дарэчы, і ва ўсе дні работы выставы), наведвальнікі могуць не толькі падзівіцца на навінкі ў навучанні і даведаца пра адукацыйны патэнцыял краіны, але і вызначыцца з будучай прафесіяй, прайшоўшы тэст, а таксама выбраць ВНУ для паступлення.


Анлайн-платформа і віртуальная прастора

BIM-тэхналогіі — новы падыход у архітэктурным будаўніцтве, які на форум прывезлі навучэнцы філіялу «Індустрыяльна-педагагічны каледж» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі».

— З дапамогай віар акуляраў можна прайсціся па спраектаваным доме ў віртуальнай рэальнасці, і паглядзець, як ты сябе ў ім адчуваеш. Гэта вельмі зручна для заказчыка, бо ён можа апынуцца ўнутры дома і вызначыць, што яму падабаецца, а што варта было б перарабіць, — расказала выкладчык філіялу Крысціна КІСЛЮК

А ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі распрацавана анлайн-платформа прафарыентацыйнай падтрымкі «Прафі тэст». Гэты прадукт даступны на сайце інстытута, а наведвальнікі форуму могуць прама на экспазіцыі прайсці комплекс тэстаў (методык) і атрымаць прафесійную кансультацыю спецыяліста..

— Платформа карысная не толькі для школьнікаў і старшакаснікаў, якія стаяць перад выбарам прафесіі, але і для больш сталых людзей, якія хочуць змяніць від прафесійнай дзейнасці, — абазначыла Кацярына ПАСТУШКОВА, метадыст цэнтра выхаваўчай работы інстытута прафесійнай адукацыі. — Прадукт дае магчымасць навучэнцам прааналізаваць свой патэнцыял, тып мыслення, даведацца пра свае інтарэсы і схільнасці. І нават спраецыраваць свой прафесійна-адукацыйчы маршрут з дапамогай тэсту «Прафесія для цябе». Па выніку тэсту ствараецца сукупны код, у які ўваходзіць пэўная сфера дзейнасці, пералік прафесій і навучальныя ўстановы.

Платформа працуе нядаўна, але ў ёй ужо шмат зарэгістраваных карстальнікаў. Большасць з іх — навучэнцы 9-10-х класаў.

Лічбавы ўніверсітэт і эўрыстычная адукацыя

Пра свой лічбавы ўніверсітэт і лічбавы факультэт (актыўна рэалізуецца на факультэце радыяфізікі і камп’ютарных тэхналогій) на выставе расказвалі і спецылісты Белдзяржуніверсітэта. Сярод інавацый у адукацыі ВНУ — эўрыстычны метад навучання — неперарыўнае адкрыццё новага, мэта якога — канструяванне навучэнцам уласнага сэнсу, мэт і зместу адукацыі, які прапагандуе рэктар БДУ. Пра выгоды такога падыходу наведвальнікі могуць паслухаць на экспазіцыі.

На стэндзе ў пакуль адзінкавых экземплярах прадстаўлены найноўшыя методыкі вывучэння формул па фізіцы і матэматыцы, распрацаваныя адным з выкладчыкаў. 

— Сэнс методыкі ў вывучэнні формул праз гумар і метад асацыяцый, што дапамагае школьнікам лепш засвоіць матэрыял. Мы расказваем, як паступіць у БДУ і пра яго факультэты, аб уступнай кампаніі і спецыфіцы ўніверсітэта, тлумачым, чаму ён найлепшы ў Беларусі, — расказала Аляксандра ШЭРШАНЬ, спецыяліст Цэнтра прафарыентацыі, студэнцкага адміністрыравання і працаўладкавання БДУ.

Сёлета абітурыенты могуць паступіць у БДУ на некалькі новых запатрабаваных спецыяльнасцяў: дызайн касцюмаў і тканіны, біяінжынерыя і біяінфарматыка (на біялагічным факультэце), геатэхналогіі турызму, экскурсійная дзейнасць (на геаграфічным).

Дызайн касцюмаў і тканіны, які будзе выкладацца на факультэце сацыякультурных камунікацый, падыходзіць, напрыклад, не толькі тым, хто цікавіцца модай і тканінамі ды ўмее маляваць, але і тым, хто ніколі гэтым не займаўся, бо гэты кірунак вельмі запатрабаваны, падкрэсліваюць у ВНУ. 

Ядомая ўпакоўка і зялёная хімія

А на хімічным факультэце выкладаецца дысцыпліна «зялёная хімія», мэта якой падрыхтаваць спецыялістаў-хімікаў новага пакалення з новым мысленнем. Спецыялізацыя дагэтуль адзіная ў краіне. 

— Імідж хіміі ў грамадстве сёння хутчэй адмоўны, чым станоўчы, бо чалвецтва накіравана на натуральнае. І мы сваімі вынаходніцтвамі паказваем, што можна, з аднаго боку, вырабляць хімічныя прадукты, без якіх немагчыма жыць, а з другога — рабіць так, каб не забруджвалася наваколле, а вытворчасці былі бяспечнымі для людзей, — расказала Таццяна САВІЦКАЯ, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта хіміі БДУ. — Зялёная хімія супраць экалагічных праблем. Спачатку забрудзіць, а потым чысціць — адзін від стратэгіі. А лепш адразу зрабіць так, каб не прыходзілася чысціць, тое, што будзе раскладальным. Усе зялёныя тэхналогіі скіраваны на стварэнне сурёзных хімічных матэрыялаў і прадуктаў бяспечным спосабам.

Зялёная хімія стала кірункам для Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, дзе школьнікі з дапамогай прафесараў ствараюць самыя разнастайныя праекты, накшталт замены нераскладальнай упакоўкі для ежы біяраскладальнай ці ядомай. Навучэнцы робяць плёнкі і пакрыцці на аснове харчовых палімераў, напрыклад крухмалу. Ужо створана плёнка для чысткі зубоў без вады, вугальны фільтр, які цалкам раскладаецца ў наваколлі, ядомае пакрыццё для садавіны і агародніны, малекулярная кухня (гатаванне страў у выглядзе сфер), і гэта толькі пачатак пераліку, а наперадзе яшчэ шмат існуючых і будучых навацый, абяцаюць навукоўцы.

Ірына СІДАРОК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.