Гэта духмяная садовая ягада асацыіруецца з дзяцінствам і здароўем. І нездарма: клубніцы сапраўды адны з самых карысных ягад. Як правільна іх выбраць, якую карысць яны прыносяць, а ў якім выпадку з імі варта быць асцярожней, расказала ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Інга Фядоткава.
Клубніцы — прыгожы і смачны дыетычны прадукт. І, несумненна, карысны, бо яны:
Аднак ва ўсім варта ведаць меру. Клубніц пажадана не ўжываць больш за 200 г у суткі. Крыху больш могуць дазволіць сабе тыя, у каго няма алергіі і супрацьпаказанняў.
Найперш людзям з захворваннямі нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы, асабліва з цыстытам і піеланефрытам, бо ягады з'яўляюцца мачагонным сродкам і змяшчаюць шмат кіслот. Клубніцы непажаданыя ў рацыёне людзей з захворваннямі ЖКТ, а менавіта з павышанай кіслотнасцю (гастрыт, язва страўніка і дванаццаціперснай кішкі) — ізноў жа з-за ўтрымання вялікай колькасці кіслот.
Вельмі асцярожнымі неабходна быць пры наяўнасці алергіі на кампаненты ў складзе клубніц, у тым ліку на пылок. Дзецям да трох гадоў варта вельмі асцярожна ўводзіць клубніцы ў рацыён, каб не справакаваць дыятэз ці дэрматыт.
І, вядома, сцеражыцеся клубніц, шчодра «накормленых» хіміяй. Не купляйце прадукты без дакументаў, якія пацвярджаюць іх бяспеку, з рук і каля дарогі. Найлепшы варыянт — хатняя, вырашчаная ў бабулі ў вёсцы.
Насычаны ягадны водар — першая прыкмета таго, што клубніцы вырасцілі без шкодных хімікатаў.
Таму ягады, якія вы збіраецеся купіць, перш за ўсё трэба панюхаць. Добрыя клубніцы павінны быць сухімі і пругкімі, мець гладкую, бліскучую паверхню без плям, увагнутасцяў і тым больш слядоў гнілі. Колер саспелых ягад — яркі, раўнамерна размеркаваны па ўсёй паверхні. Хвосцік клубніцы павінен быць свежы, не завялы, не сухі, а чыстага зялёнага колеру.
Алена КРАВЕЦ
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».