Вы тут

Да канца года колькасць міні-палігонаў адходаў скарацяць у Беларусі ў 4 разы


Да канца года ў Беларусі застанецца толькі сем міні-палігонаў адходаў. Сёння ў краіне эксплуатуецца 23 міні-палігоны ў Брэсцкай вобласці і пяць — у Гомельскай. На Брэстчыне мяркуюць скараціць колькасць застаўшыхся ўтрая, а на Гомельшчыне абяцаюць пазбавіцца ад апошніх. Астатнія вобласці ўжо цалкам вызваліліся ад такіх аб’ектаў. Спецыялісты Мінпрыроды на выязной калегіі ў Ляхавічах (Брэсцкая вобласць) падвялі вынікі сёлетняга пяцімесячнага навядзення парадку на зямлі. 


Навядзенне парадку — гэта не проста скасіць траву і прыбраць смецце, а вялізны комплекс спраў ва абарачэнню з адходамі, ахове водных рэсурсаў, азеляненні тэрыторый, захаванні прыродных рэсурсаў, заўважыў падчас калегіі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

Спецыялісты абмеркавалі прычыны невыканання заданняў Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і магчымыя рызыкі ды праблемныя пытанні, звязаныя з выкананнем устаноўленых заданняў.

Сярод узнятых экалагічных праблем гаворка ішла пра рэкультывацыю міні-палігонаў, знішчэнне інвазійных раслін (гэта, дарэчы, адна з асноўных задач на найбліжэйшыя тры месяцы), тампанаж невыкарыстоўваемых свідравін. Неаднаразова ўспаміналі эксперты даручэнне Прэзідэнта па абмежаванню выкарыстання пластыкавай упакоўкі. Асабліва падчас наведвання Ляхавіцкага кансервавага завода, дзе прадукцыя фасуецца толькі ў шкляную тару самых розных памераў, і дырэктар прадпрыемства адзначае, што гэта значна больш выгадна.

Прыклад упарадкавання тэрыторыі ўдзельнік калегіі паглядзелі ў зоне адпачынку каля возера ў Ляхавічах. Тут працуе станцыя ратавання на водах. А само па сабе прыгожае ўзбярэжжа аздобілі 23 макетамі славутасцяў раёна, якія зроблены сіламі школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў. Так з’явіўся Музей пад адкрытым небам «З глыбіні стагоддзяў». На кожнай з сядзіб ёсць QR-код, дзякуючы якому можна больш даведацца пра аб’ект.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».