Вы тут

Што чуваць пра беларускую вакцыну ад каранавіруса?


Сталічны Будтрэст № 35 рэалізуе ў вёсцы Должа Віцебскага раёна інвестпраект па стварэнні на плошчах ААТ «Белвітуніфарм» беларускай вытворчасці вакцыны ад каранавіруса. Паводле інфармацыі ДВА «Мінскбуд», зараз генпадрадны філіял СУ-201 завяршае рэканструкцыю дзеючай вытворчасці для размяшчэння невялікай лініі, дзе вырабяць першую доследна-прамысловую партыю. Далей прэпарат будуць выпускаць на асобным заводзе, які пабудуюць тут жа.


Вытворчая база ААТ «БелВітуніфарм» вызначана як найбольш перспектыўная пляцоўка для доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны, зыходзячы са ступені гатоўнасці інфраструктуры, наяўнасці падрыхтаваных спецыялістаў, а таксама магчымасці наступнага развіцця біятэхналагічнага кластара

Пад эксперыментальную вытворчасць вакцын на «Белвітуніфарме» адведзены восьмы паверх на дзеючай вытворчасці. На сёння ўсе будаўніча-мантажныя работы на аб’екце практычна выкананы, за выключэннем зашыўкі столяў – будаўнікі чакаюць пастаўкі і мантажу асноўнага абсталявання.

У ходзе рэканструкцыі былі дэмантаваныя старыя канструкцыі, устаноўлены новыя каркасы пад лабараторыі і вытворчыя памяшканні.

Аздабленне ўсіх памяшканняў трэст выканаў з HPL-панэляў ўласнай вытворчасці. Патрабаванні самыя жорсткія, як да аперацыйных, — сцены без гарызантальных швоў, мінімальныя допускі, ідэальная дакладнасць паміж панэлямі і ні аднаго прамога кута, каб мікробам няма дзе было пасяліцца.

На паверсе ўсталяваная сістэма кантролю доступу. Для праходу персаналу ў чыстую зону прадугледжаны тамбуры-шлюзы.

Аб’ект будзе сертыфікавацца па міжнародным стандарце GMP — гэта гарантуе захаванне вытворцам лекавых прэпаратаў патрабаванняў належнай вытворчай практыкі. Такі сертыфікат пацвярджае адпаведнасць узроўню вытворчасці і кантролю якасці сучасным сусветным стандартам. Таму на працягу ўсёй рэканструкцыі будаўнікі штодня вялі фатаграфію працоўнага дня, выконвалі павышаныя патрабаванні да ўзроўню чысціні пры правядзенні будаўніча-мантажных работ на ўсіх этапах.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.