Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Уступныя іспыты ў Беларусі павінны быць аптымальнымі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады аб інтэграцыі біялогіі і медыцыны і падрыхтоўцы кадраў у гэтай галіне. 


Перш за ўсё кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як праходзіць уступная кампанія, якая нядаўна пачалася ў Беларусі. «Мяне гэтая праблема ўвесь час хвалюе. Шчыра кажучы, спаць не магу з-за гэтага ЦТ. Наколькі ЦТ адпавядае таму ўзроўню, што нам патрэбен пры адборы лепшых хлопцаў і дзяўчат у ВНУ. Шчыра скажу, пакуль я крытычна стаўлюся да гэтай арганізацыі ўступных іспытаў для нашых маладых людзей. Але і ў цэнтралізаваным тэсціраванні ёсць шмат станоўчага», — сказаў ён.

Прэзідэнт паставіў пытанне, як можна ўдасканаліць адборачныя іспыты. Ён падкрэсліў, што гэта апошні год, калі трэба даць адказ на гэтае пытанне. 

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму запрасіў на сустрэчу рэктара БДУ Андрэя Караля і дэкана біялагічнага факультэта Вадзіма Дзямідчыка. 

«Мы паспрабавалі спецыфічным метадам (пакуль не будзем абазначаць, якім) адабраць найлепшых маладых людзей для таго, каб яны маглі займацца адпаведнымі навукамі, найперш біялагічнай навукай, звязанай з аховай здароўя, іншымі распрацоўкамі. Мы паспрабавалі іншыя метады. Натуральна, гэта невялікая колькасць людзей і я ўпэўнены, што там адабраныя найлепшыя, таму што да адбору бралі тых, хто ўжо перамагаў на алімпіядах, гэта людзі прасунутыя. І галоўнае іх не страціць для краіны», — расказаў кіраўнік дзяржавы. Беларускі лідар падкрэсліў, што гэта першы падобны вопыт. І ён важны тым, што трэба паглядзець, як яго далей выкарыстоўваць.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўступныя іспыты ў Беларусі павінны быць аптымальнымі. «Мы адышлі ад субяседванняў рознага роду. Перайшлі да ЦТ. Убачылі там мінусы, тут плюсы і наадварот. Трэба нешта зварыць да канца года і ў наступным годзе, канчаткова прыняўшы рашэнне, абазначыць гэта грамадству. Уступная кампанія — гэта найважнейшае пытанне. Як мы будзем яе праводзіць ужо з наступнага года, гэта вельмі важна. І ў гэта вы пагружаны больш, чым хто-небудзь. Трэба падцягнуць яшчэ спецыялістаў, параіцца і зрабіць канчатковыя высновы», — сказаў ён. 

У сваім дакладзе міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што ўступная кампанія сёлета арганізавана традыцыйна ў строгай адпаведнасці з Указам кіраўніка дзяржавы аб правілах прыёму ў навучальныя ўстановы вышэйшай адукацыі і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. 

«Хацеў бы адзначыць, што сёлета колькасць зарэгістраваных на ЦТ навучэнцаў з’яўляецца прыкладна такой жа, як і ў мінулым годзе. Яна поўнасцю карэлюе з колькасцю выпускнікоў агульнага сярэдняга звяна бягучага года. Запісалася не менш. У якасці першых высноў і тэндэнцый. Вельмі станоўча адбіваецца, што па прадметах „матэматыка“, і фізіка мы назіраем адчувальны рост зарэгістраваных абітурыентаў. Гэта сведчыць аб тым, што сёння маладыя людзі плануюць паступаць на інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці. Для нас гэта вельмi важна», — расказаў міністр. 

«Не можа быць медыцыны без біялогіі» 

Заслухоўваючы даклад, Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць развіваць у Беларусі напрамкі, звернутыя ў будучыню, уключаючы біятэхналогіі. Ён заўважыў, што такая ўвага да біялогіі звязана не з тым, што яго малодшы сын цікавіцца гэтай сферай ведаў. «Я наогул схіляюся перад хімікамі, матэматыкамі, біёлагамі, фізікамі. Я чысты гуманітарый. Але тым не менш я сутыкнуўся больш глыбока на дзяржаўным узроўні. Без біялогіі нікуды. Не можа быць медыцыны сёння без біялогіі. Вось квід гэты нас пужнуў, і мы фарсіравана пачалі вырабляць вакцыну. Узялі там тэхналогіі, узялі яшчэ нешта, прывезлі, змяшалі, зрабілі. А сваё? Аснова ёсць. Прыйшлося завод будаваць. І там усюды біялогія. Гэтыя вірусы... Учора ковід, сёння малпавая гэтая воспа, яшчэ нешта. І, ізноў жа, без навукі аб жыцці нікуды.Таму я, сутыкнуўшыся з гэтым, зразумеў, што нам трэба сур’ёзна падысці да медыцыны, аховы здароўя, навуцы на аснове біялогіі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Беларускі лідар расказаў, што дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб развіцці ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Па яго словах, лепшыя ўзоры ў свеце ёсць. «Ён малайчына: калі ласка, любыя лабараторыі. Самая прасунутая ў яго біялагічная лабараторыя, як ён мне сказаў, створана ў „Сірыусе“ (адукацыйны цэнтр. — Заўвага.). Уладзімір Пуцін запрасіў скарыстацца існуючым у Расіі вопытам і ў тым ліку сумесна развіваць адпаведны напрамак у Беларусі. Гэтым трэба скарыстацца. Ну і паглядзець лепшыя ўзоры ў свеце па развіццю медыцыны, аховы здароўя, біялогіі і гэтак далей. Без біятэхналогій нікуды», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Па яго словах, вельмі добра, што ў Беларусі пачалі ў гэтым кірунку працаваць і не сёння, і не ўчора, а пазаўчора. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць развіцця і іншых перадавых напрамкаў. Так, днямі на ўзроўні Прэзідэнта вывучалі сітуацыю ў галіне вытворчасці мікраэлектронікі. «Сёння біялагічнае напаўненне, паглядзім іншыя напрамкі, звязаныя з абаронай і з развіццём эканомікі, якія звернуты ў будучыню. Як, дапусцім, атамная энергетыка, космас, БНБК (Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. — Заўв.) пабудавалі. Вось гэтыя напрамкі будуць заўсёды запатрабаваны. Давайце падумаем, як мы, каб не адстаць, будзем іх развіваць. Каб не страціць сваю школу і не адстаць», — сказаў беларускі лідар.


У тэму

Захаваць перавагі і ўбачыць чалавека

Пасля нарады ў Прэзідэнта міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, какія задачы паставіў кіраўнік дзяржавы. Галоўная — усё павінна быць справядліва. Па яго словах, адзнака за ўступныя іспыты павінны быць справядлівай і навучэнцы, якія валодаюць ведамі, навыкамі і ўменнямі, павінны паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Міністр падкрэсліў, што пры ўсіх станоўчых момантах ЦТ мае і недахопы. 

«Адзін з іх — мы не можам убачыць нашага будучага студэнта. У сувязі з гэтым перад міністэрствам адукацыі пастаўлены дакладныя задачы, якія новаўвядзенні неабходна ўвесці, каб захаваць перавагі цяперашняй сістэмы, з аднаго боку, а з другога — убачыць чалавека і асобу», — падкрэсліў ён. 

Гаворачы пра тэму сустрэчы з Прэзідэнтам — інтэграцыю біялогіі і медыцыны, Андрэй Іванец заўважыў, што падрыхтоўка спецыялістаў у галіне навукі аб жыцці (біялагічны профіль) праводзіцца на базе сямі ўніверсітэтаў краіны. Выпускнікі гэтых ВНУ запатрабаваны ў медыцыне, фармацэўтыцы, АПК, біятэхналогіях. Гэта галіна, якая дынамічна развіваецца. Па яго словах, на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы абмяркоўваліся і пытанні сеткавага ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў. 

Міністр адукацыі падкрэсліў, што падрыхтоўкі кваліфікаванага медыка неабходна задзейнічаць кваліфікаваных мікрабіёлагаў, генетыкаў, якія працуюць не толькі ў сістэме аховы здароўя, але і ў сістэме адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук.

«У сувязі з гэтым абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў. Цікавасць нашых выпускнікоў да здачы экзаменаў па біялогіі дастаткова высокая. Але самае галоўнае — гэта высокі ўзровень: на працягу апошніх гадоў з усіх міжнародных алімпіяд нашы школьнікі вяртаюцца з медалямі. Па выніках мінулага года 76 абітурыентаў сталі „стабальнікамі“ па біялогіі, гэта яшчэ раз пацвярджае, што тут у нас ёсць вялікія перспектывы», — падкрэсліў ён. 

Біятэхналогіі — «фішка» нашай краіны

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў, што па даручэнні кіраўніка дзяражавы была праведзена рэвізія па топавых накірунках, пачынаючы ад генетыкі, біяінжынерыі, персаніфікаванага лячэння, біяманіторынгу. Ён растлумачыў, што ўсё гэта — біялогія і медыцына актыўна карыстаецца яе прадуктамі. Вынікі рэвізіі паказалі, што па многіх накірунках Беларусь з’яўляецца калі не лідарамі, то не саступае па топавых пазіцыях. «У ахове здароўя гэта тая ж клеткавая тэхналогія. Беларусь тут з’яўляецца лідарам не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў цэлым. Біятэхналогіі, біялогія з’яўляюцца ў добрым сэнсе «фішкай» нашай краіны. Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, праекты, якія рэалізуюцца ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», вытворчасць новых лекавых прэпаратаў, уласных вакцын — гэта бачная праява нашага ўзаемадзеяння з Міністэрствам адукацыі і Акадэміяй навук. Але павінен быць крок наперад. І ён павінен пачынацца з адукацыі, — падкрэсліў Дзмітрый Піневіч.

Таксама міністр расказаў аб бягучым стане ў сістэме аховы здароўя. Паводле яго слоў, у маі — чэрвені ў Беларусь паступіла каля 1,2 тысячы найменняў медыкаментаў з-за мяжы па кантрактах. «Я заўсёды казаў пра тое, што прыкладна 4 тысячы прэпаратаў круцяцца ў аптэчным і шпітальным сегменце. Да нас прэпараты паступаюць. Безумоўна, калі раней мы трымалі на кантролі прыкладна 40-50 прэпаратаў, то зараз гэта ўжо стала 120. Я не магу сказаць , што гэтыя ланцужкі (разрывы лагістычных ланцужкоў) не з’яўляюцца бясследнымі. Але цяпер такіх перабояў мы не бачым», — сказаў ён. 

Што датычыцца так званага цяжкага медыцынскага абсталявання, цяпер на рамонце 7,5 працэнта ад існуючай колькасці, або 20 адзінак. Лагістыка ў гэтых адносінах таксама наладжана. Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што сёлета, нягледзячы на санкцыйны цікск, у Беларусі плануецца адкрыць шэраг буйных медыцынскіх цэнтраў. У кожным рэгіёне ёсць буйны комплекс, які планава будзе ўводзіцца ў эксплуатацыю. 

Міністр аховы здароўя таксама расказаў, што ў хуткім медыкаў чакае павышэнне зарплат. Будзе прыняты дакумент, які фармалізуе прэзідэнцкія даручэнні наконт гэтага. «У некаторых катэгорый, якія працуюць, з нашага пункту гледжання, на больш важных, складаных участках, гэта павышэнне зарплаты будзе большае. У любым выпадку напярэдадні прафесійнага свята такі ад кіраўніка дзяржавы чарговы для нас падарунак, які мы павінны ў тым ліку адпрацаваць на сваіх працоўных месцах. Якасць, даступнасць медыцынскай дапамогі для нас з’яўляюцца прыярытэтам», — канстатаваў ён. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.