Вы тут

Чаму ўпэўненых у сабе жанчын атачаюць толькі самыя лепшыя мужчыны?


Больш за ўсё на якасць адносінаў з навакольнымі ўплывае наш унутраны стан. І ў першую чаргу тое, як мы ставімся да сябе. Таму ў жыцці жанчыны ніколі не бывае непрыдатных мужчын. Кожны хлопец, які сустракаецца на вашым шляху, не выпадковы. Усе мужчыны як бы сваім стаўленнем паказваюць напрамак, у якім трэба працаваць над сабой. Яны прыходзяць, каб даць урок, выхаваць якасці, якія адсутнічаюць. Нас атачаюць тыя, каго мы сапраўды заслугоўваем на сённяшні дзень. Бо мужчына для жанчыны — гэта люстэрка, у якой выяўляюцца, усе жаноцкiя недасканаласці. Перш за ўсё ваш партнёр — паказчык вашай павагі і любові да сябе. І калі атрымалася так, што вы зараз вольныя, ці побач «не той», трэба падумаць: «Які мой стан і стаўленне да сябе прыцягвае падобных людзей»? Магчыма, надышоў час заняцца сабой, каб адпавядаць тым мужчынам, на якіх вы прэтэндуеце і хочаце бачыць побач.


Самаацэнка — гэта ўяўленне чалавека аб важнасці сваёй асобы. Калі добрых якасцяў мала — самаацэнка будзе нізкай. Калі шмат — самаацэнка высокая і адэкватная.

Навошта жанчыне высокая самаацэнка? Менавіта самаацэнка дзяўчыны вызначае якасць яе жыцця. Жанчыне неверагодна выгадна быць упэўненай у сабе. Бо ў плане жаноцкасці непахісная ўпэўненасць дзейнічае на мужчын магічна. Напрыклад, калі жанчына мае высокую самаацэнку, хлопец нават не дазволіць сабе павысіць на яе голас. Ён заўсёды будзе спакойна размаўляць і імкнуцца дамовіцца. З дзяўчынай, якая задаволена сабой мужчына з самага пачатку будуе адносіны толькі на яе ўмовах: сустракаецца толькі тады, калі гэта зручна ёй, вадзіць яе толькі туды, куды яна пажадае, адчыняе перад ёй дзверы, падае паліто. Да таго ж i секс ён гатовы чакаць столькі, колькі неабходна ёй. У iх пары iнтымная блізкасць здараецца толькі тады, калі яна сама гэтага захоча — і ні днём раней.

Важны момант: калі вы сапраўды жаноцкая — мужчына заўсёды будзе імкнуцца вырашаць вашыя праблемы, ды яшчэ з вялікай радасцю.

Чаму ўпэўненых жанчын атачаюць самыя лепшыя мужчыны? Таму што жанчына з высокай самаацэнкай здольная поўнасцю ўплываць на свайго мужчыну. Усiм сваім выглядам, поглядам, жэстамі яна дае зразумець — «Я жанчына тваёй мары!». Яна жыве сваiм жыццём i мае патрэбу рэалізоўваць сябе ў многіх напрамках. Імкнецца стаць прафесіяналам сваёй справы, ведае, як сябе паводзiць, як узмацніць свае добрыя якасці і схаваць недахопы — і, натуральна, гэтым карыстаецца, каб быць лепшай. Акрамя таго, яна добра ведае, чаго хоча ад жыцця, і можа лёгка пра гэта расказаць — і мужчынам безумоўна падабаецца такая пазiцыя. У вачах хлопца ўпэўненая жанчына заўсёды выглядае значна прывабней астатніх дам. Тут я маю на ўвазе не знешнасць, а жаночую харызму. 

Дзяўчына з высокай самаацэнкай ніколі не пагодзіцца на нявыгадныя для яе прапановы.

Той, хто любіць і шануе сябе — будзе здавольвацца ў жыцці толькі самым лепшым. I нiяк iнакш.

І дарэчы, такая дзяўчына ніколі не баіцца страціць партнёра, бо ведае, што не застанецца адна. I нарэшце, калі яе не задавальняюць адносіны — яна лёгка з імі растанецца. І сапраўды не будзе доўга перажываць, бо ў такім разе ёсць магчымасць паўнавартасна і ў сваё задавальненне заняцца сваімі жаданнямі: перачытаць карысную літаратуру, развіць новыя здольнасці, папрацаваць над новай выявай. 

Жадаеш падабацца іншым людзям — палюбі спачатку сабе!

Калі і як фармуецца меркаванне аб сабе? Як жанчына ўспрымае рэчаіснасць, крытыку ці кампліменты — усё гэта ўплывае на яе ўпэўненасць. А ўзровень самаацэнкі непазбежна ўплывае на паводзіны, учынкі, узаемаадносіны з блізкімі і навакольнымі. Менавiта наша меркаванне аб сабе фармуе самакрытычнасць, стаўленне да перамог і параз. Калі жанчына рэалізаваная ў сваёй прафесіі, дасягнула высокага прафесіяналізму, добра зарабляе, пры гэтым атрымлівае ўвагу з боку мужчын — у яе заўсёды будзе самаацэнка на высокім узроўні. I, наадварот, калі чалавек не расце як прафесіянал ці кідаецца ад аднаго занятку да іншага — у яго будзе нізкая самаацэнка. 

Усе жыццёвыя няўдачы i крыўды на жыццё — гэта груз, які падрывае ўпэўненасць у сабе.

Нават не сумневайцеся: калі ў вас нізкі ўзровень самаацэнкі — побач з вамi будзе мужчына з такім жа нізкім узроўнем адказнасці. 

Прычыны па якiх вы не ўпэўнены сабе?

  • Калі бацькі ў дзяцінстве прыніжалі самаацэнку (часта лаялі, ніколі не хвалілі), не дадалі любовi — то давядзецца дабіраць самастойна;
  • Крыўды на сябе, звычка сябе дэструктыўна крытыкаваць — гэта прыніжэнне самаацэнкі. Вучыцеся сябе прабачаць і прымаць такой, якая ёсць, з усімі добрымі якасцямі і недахопамі, з усімі памылкамі мінулага. Выпрацоўвайце звычку крытыкаваць сябе толькі канструктыўна і па справе. І тое нядоўга;
  • Няўпэўненасць у сабе часта ўзнікае ў вашым розуме з-за адзнак іншых. Людзі, як правіла, вельмі адчувальныя, і ў той момант, калі хтосьці кідае выклік ці пацешна глядзіць, вы пачынаеце сумнявацца ў сваіх здольнасцях. А дарэмна...

Ваша самаацэнка на нулі таму, што вы не жывяце сваім жыццём, значыць, вы жывяце чужым.

  • Будзьце дабрэйшыя да сябе. Часта мы прад’яўляем да сябе вельмі жорсткія патрабаванні і караем за памылкі, якія даравалі б іншаму за хвіліну. Не рабіце так. Перастаньце займацца самабічаваннем і стаўцеся да сваіх учынкаў і думак з разуменнем;
  • Навучыцеся заўважаць усё добрае, што прысутнічае ў жыцці. Адзначце тое, што ў вас атрымліваецца і тое, што пакуль не зусім удаецца. Вучыцеся, развівайцеся, заахвочвайце сябе за поспехі, прызнавайце свае добрыя якасці, тады самаацэнка стане стабільнай і здаровай;
  • Ваша падзяка — гэта ваш добры настрой. Памятайце, за любое заляцанне з боку мужчыны, вы не павінны яму нічога, акрамя ўсмешкі;
  • Атачайце сябе якаснымі людзьмі. Найважнейшае правіла: жанчына павінна быць толькі сярод тых, хто яе кахае і павялічвае ўпэўненасць у сабе. 
  • Пры любой непавазе прыпыняйце адносіны. Калі стасункi спыніць, то небезнадзейны мужчына задумаецца, а безнадзейны вам і не патрэбен. Гэта яго праблема. Ён вам абыякавы. І сапраўды гэтак, бо ўсяго адзін чалавек, які абражае і прыніжае вас, здольны цалкам разбурыць самаацэнку. Пазбаўляйцеся ад такіх без шкадаванняў! Ганіце такога ад сябе, бо гэтым вы адразу вызваліце месца для іншага — больш годнага хлопца.
  • • Адэкватная самаацэнка — гэта не выпадковасць, а вынік правільных думак. Перастаньце верыць у тое, што робіць вас слабейшымі. Вы маеце права прэтэндаваць на поспех гэтак жа, як і ўсе астатнія.

Жанчына павінна шанаваць не самога мужчыну, — а непасрэдна яго стаўленне да яе.

Наш унутраны стан прыцягвае адпаведных мужчын. Таму, калі вы не задаволены сабой, адчуваеце смутак, дэпрэсію, то і прыцягнеце такіх жа людзей, — прыгнечаных, пасіўных і негатыўных. Усё вельмі проста! Якую энергію вы выпраменьваеце, то зваротна і атрымліваеце. Працуйце над сабой і сваім станам — зменіцца і свет вакол вас, і хлопцы будуць больш клапатлівыя.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.