Вы тут

Звароты ад жыхароў Гомельшчыны разгледзеў Мікалай Рагашчук


Памочнік Прэзідэнта правёў прыём грамадзян у Ветцы.


На прыём да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Мікалая Рагашчука звярнулася гамяльчанка і яе дачка. 

— Летась маці з’ехала на вакцынацыю, а ў гэты час суседка дэманціравала агароджу паміж участкамі, паставіла двухметровую глухую бетонную агароджу, — распавяла адна з заяўніц аб сітуацыі ў садовым таварыстве Добрушскага раёна, што цягнецца з мінулага года.

Па меркаванні ўладальніц участка, іх суседка парушыла межы адведзеных зямельных тэрыторый. За гэты час заяўніцы шукалі дапамогі ў вырашэнні іх пытання ў старшыні таварыства, сельсавеце, райвыканкаме. Атрымалі адказ: суседка прызнала, што яе агароджа не адпавядае патрабаванням, абавязалася добраахвотна выправіць сітуацыю. Некалькі месяцаў таму скончыўся тэрмін выканання даведзенага прадпісання. У гэты час службы правялі вымярэнні межаў участкаў і, зафіксаваўшы парушэнні, адмянілі папярэдняе прадпісанне аб агароджы.

— Цяпер жа у нас на чатырох сотках з двух бакоў глухія бетонныя агароджы. Няма святла, пастаянная ноч, няма паветра, пасадкі не растуць, — паскардзіліся маці з дачкой і распавялі, як ужо суседка з другога боку ўстанавіла двухметровую бетонную агароджу.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці даручыў зямельным службам аператыўна падрыхтаваць дакументы па зямлі, суседзям жа неабходна прывесці агароджы ў адпаведнасць з нормамі карыстання участкаў.

На прыёме Мікалая Рагашчука хвалюючае кватэрнае пытанне ўзняла пенсіянерка з Гомеля. Яна пражывае ў арэнднай кватэры.

— Дом 1958 года пабудовы. Капітальнага рамонту ў ім ніколі не было. Умовы горш, чым пасля вайны. Газавая пліта ў неацяпляемым памяшканні, каналізацыі няма, ваду праводзілі самастойна. Ацяпленне пячное. Печку адрамантавалі ў кастрычніку, а ў снежні яна зноў задыміла, — наракае на шматлікія побытавыя праблемы гамальчанка.

Сёння жанчына гатовая з арэнднай кватэры перасяліцца ў пакой у інтэрнаце. Гэты варыянт у бліжэйшы час будзе прапрацаваны.

Па дапамогу ў працаўладкаванні да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці звярнуўся гамяльчанін. Заяўнік звярнуў увагу, што мае дзе адукацыі, але працаўладкавацца між тым для яго праблема. Гамяльчаніну адразу на прыёме грамадзян прапанавалі работу ў сферы ЖКГ у Ветцы, і ён прыняў прапанову.
Да Мікалая Рагашчука таксама паступілі звароты аб дзейнасці гаражнага кааператыва, рэгістрацыі жылля, выкупе арэнднай жылплошчы. 

Па выніках правядзення прыёму грамадзян памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці звярнуў увагу журналістаў, што часта людзі звяртаюцца на прыёмы з пытаннямі, якія ўжо былі разгледжаныя рознымі інстанцыямі і ведамствамі.

— Да разгляду некаторых з іх варта вярнуцца. Магчыма, ёсць недапрацоўкі. Але ў асноўным звароты разгледжаны дасканала, вывучаны, прыняты правільныя юрыдычныя рашэнні дзяржаўнымі органамі. Вядома, людзі, калі не на іх карысць рашэнні, хочуць звярнуцца зноў. І мы павінны іх выслухаць, — зазначыў Мікалай Рагашчук.

Па яго словах, асноўнай тэматыкай зваротаў застаюцца праблемы ЖКГ і зямельныя пытанні.
— Гэта тое, з чым чалавек сутыкаецца штодзень. У цэлым мясцовыя органы ўлады спраўляюцца з пытаннямі, з якімі да іх звяртаюцца грамадзяне, — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афицыйна»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.