Вы тут

«Берасцейскія вароты» і іншыя раманы пра сорак першы...


У госці да журналістаў Выдавецкага дома «Звязда» прыйшоў член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі празаік і публіцыст Мікалай Чаркашын. 


Наш зямляк (а нарадзіўся рускі пісьменнік у Ваўкавыску, на Гродзеншчыне, у 1946 годзе) пазнаёміў са сваімі новымі кнігамі — трыма тамамі з уласнага Збору твораў. У сёмым томе — раман «Бог не гуляе ў косткі», у восьмым — «Берасцейскія вароты», у дзевятым — «Лес прастрэляных касак». Кнігі выйшлі ў свет у Выдавецкім доме «Дескрипта». Усе тры раманы ўяўляюць сабой трылогію, прысвечаную падзеям першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Мікалай Чаркашын, перш чым падзяліцца з чытачом сваімі сюжэтамі, мастацкімі вобразамі, якія былі створаны яго пісьменніцкай фантазіяй альбо вымаляваны на аснове рэальных прататыпаў, аб’ехаў розныя дарогі, мясціны баёў, да якіх спрычыніліся салдаты, афіцэры Чырвонай Арміі. 

Дырэктар Выдавецкага дома «Дескрипта» Паліна Жарская расказала пра тое, як праходзіць праца над Зборам твораў Мікалая Чаркашына, адзначыла, што выдавецтва гатова прэзентаваць кнігі ў розных гарадах Беларусі.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч адзначыў гатоўнасць беларускіх літаратараў у Год гістарычнай памяці спрычыніцца да прэзентацый «беларускага цыкла» Мікалая Чаркашына, яго аўтограф-сесій. Рускі пісьменнік са сваімі празаічнымі і публіцыстычнымі творамі не аднойчы выступаў на старонках часопіса «Нёман», іншых беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў, а таксама ўдзельнічаў у круглых сталах «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» у час правядзення Дзён беларускага пісьменства, у Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», які традыцыйна праводзіцца ў Мінску з 2015 года. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.