Вы тут

Як не страцiць здароўе, працуючы на ўласных сотках


Каб сад i агарод радавалi, даводзiцца нямала папрацаваць. Але, на жаль, у людзей пажылога ўзросту ёсць вялiкая рызыка не разлiчыць свае сiлы, i нанесцi шкоду здароўю. Як сябе паводзiць, каб радасць ад вялiкага ўраджаю не была сапсавана болем у суставах, высокiм цiскам i iншымi непрыемнымi наступствамi садова-агародных работ, i як дапамагчы свайму арганiзму вытрымаць нагрузкi, – сабралі парады спецыялістаў.


Перш чым прыступiць да работы, варта разагрэць суставы, таму неабходна зрабiць размiнку. Павялiчваць нагрузку на арганiзм трэба паступова, нi ў якiм разе нельга адразу, за пару выхадных, перарабiць усе справы, якiя назапасiлiся ў садзе i агародзе. Важна дазiраваць нагрузку. Нават маладым людзям, не кажучы пра людзей сярэдняга ўзросту i тым больш пенсiянераў, патрабуецца адаптацыя да дачных умоў.

Як меней стамляцца падчас работы ў агародзе?

Каб работа не нагадвала пра сябе болем ва ўсiм целе цi асобных яго частках некалькi дзён пасля, медык раiць набыць невялiкi ўслончык, каб працаваць у больш зручнай позе — на каленях цi седзячы. Працаваць лепш ранiцай да 11 гадзiн i ўвечары пасля 16. Па-першае, пажылым людзям патрабуецца адпачынак, каб аднавiць сiлы. Па-другое, у пiк сонечнай актыўнасцi лепш паберагчыся.

Экiпiравацца пажадана ў кашулю з доўгiмi рукавамi i штаны. Яны будуць ахоўваць скуру ад ультрафiялету i пякучага пустазелля. Акрамя таго, не трэба забываць пра галаўны ўбор i сонцаахоўныя акуляры.

Важна сачыць i за станам здароўя

Лекi, якiя вы прымаеце заўсёды, асаблiва ад астмы, сардэчнага прыступу, цiску, алергii на ўкусы пчол, павiнны заўсёды знаходзiцца пры вас, а не ў доме цi ў кiшэнях адзення, кiнутага на iншым канцы агарода, — папярэджваюць урачы.

Рэкамендуецца як мага часцей мяняць вiд работ. Пасля праполкi адной градкi палiце раслiны цi выканайце iншую работу. Галоўнае — змянiце позу i не дайце суставам «заблакавацца» ў адным становiшчы надоўга. Каб зняць напружанне, прайдзiцеся па траве басанож. Травяны дыван стымулюе рэцэптары, размешчаныя на ступнях, аднаўляючы сiлы, умацоўваючы iмунiтэт i аздараўляючы ўвесь арганiзм.

Памятайце, што час ад часу варта адрывацца ад свайго занятку, каб зняць напружанне мышцаў, якiя працуюць, i задзейнiчаць тыя, якiя зацяклi ад бяздзеяння. Спецыялісты раяць зрабiць некалькi простых практыкаванняў на градцы. Станьце прама, ногi пастаўце разам. Падымiцеся на дыбачках як мага вышэй i затрымайцеся ў такiм становiшчы на 30 секундаў. Станьце на зямлю поўнай ступнёй. Паўтарыце гэта практыкаванне 5—10 разоў. Выпрастайце спiну i 4—5 разоў нахiлiце галаву ўлева i ўправа, iмкнучыся вухам дакрануцца да пляча. Счапiце рукi за галавой, максiмальна адвядзiце локцi за спiну i пабудзьце ў такой позе 10 секундаў. Згiнайце спачатку адну, а потым другую нагу папераменна ў тазасцегнавым i каленным суставах. Паўтарыце 8—10 разоў.

Шкодныя позы

Не працуйце, нахiлiўшы корпус унiз са становiшча стоячы. Гэта вельмi шкодная поза i для работы на градках, i для пад'ёму цяжару. Гарантаваны боль у паяснiцы, а з часам — сур'ёзны паяснiчны радыкулiт, iшыяс (боль у сядалiшчным нерве), пашкоджаннi мiжпазванковых дыскаў (пратрузiя, грыжа). Iмаверныя павышэнне цiску i гiпертанiчны крыз.

Не працуйце, седзячы на кукiшках. Такое становiшча небяспечнае, бо ўскладняе рух крывi, пазбаўляе тканкi руху кiслароду i пажыўных рэчываў, перагружае сэрца. З высокай iмавернасцю з'явiцца боль у каленных i тазасцегнавых суставах, паяснiцы, можа падняцца цiск.

Небяспечна выконваць рухi, звязаныя са скручваннем у паяснiцы. Iх часам робяць, калi адкiдваюць глебу шуфлем цi нешта перакладваюць убок. Такiя рухi небяспечныя i садзейнiчаюць пашкоджанню мiжпазванковых дыскаў (пратрузii, грыжы). Паварот з грузам неабходна рабiць усiм корпусам.

Не забывайце пра адпачынак i не iмкнiцеся пабiць «сусветныя рэкорды» на градках! На самай справе не вы дадатак да дачы, а яна служыць вам для адпачынку i ўмацавання здароўя. Калi вы падарвяце яго, дамагаючыся ўзорнага парадку на сваiх сотках, то якi сэнс будзе ва ўсёй гэтай садова-агароднай iдылii? Хто будзе атрымлiваць асалоду, калi вы апыняцеся ў бальнiцы? Выйдзiце ў сад i паляжыце пад дрэвамi на свежым паветры, палюбуйцеся кветкамi, паслухайце птушак цi прыемную музыку, шорах лiсця цi проста цiшыню. Няхай дача будзе ў радасць, — раяць дактары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.