Вы тут

У правінцыі Сычуань знайшлі 13 тысяч артэфактаў


Даследчы інстытут культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Сычуань аб’явіў аб апошніх выніках археалагічных раскопак на ўчастку Саньсіндуй у горадзе Гуанхань правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У шасці ахвярных ямах (узрост кожнай — каля 3 тысяч гадоў) было знойдзена каля 13 тысяч пранумараваных культурных рэліквій. Некалькі каштоўных артэфактаў спецыфічнай формы, якія не сустракаліся раней, таксама з’яўляюцца доказам мультыкультуралізму кітайскай цывілізацыі.

Археалагічны помнік Саньсіндуй, які ўпершыню адшукалі ў 1920-х гадах, размешчаны ў горадзе Гуанхань правінцыі Сычуань. Яго плошча складае каля 12 квадратных кіламетраў. З 2020-га Даследчы інстытут культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Сычуань, Пекінскі ўніверсітэт, Сычуаньскі ўніверсітэт і іншыя навукова-даследчыя інстытуты і ўніверсітэты сфарміравалі сумесную археалагічную групу.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.