Вы тут

У Беларусі выпусцяць у абарачэнне новую банкноту


Як паведаміла прэс-служба Нацыянальнага банка, свежы банкнот наміналам 100 рублёў будзе выпушчаны ў абарачэнне сёлета з 1 ліпеня.


Гаворка ідзе пра новыя банкноты ўзору 2009 года наміналам 100 беларускіх рублёў 2022 года выпуску, якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам нашай краіны.
Выпуск у абарачэнне новых банкнотаў будзе ажыццёўлены ў рамках планавых мерапрыемстваў Нацыянальнага банка па актуалізацыі дызайну і ахоўнага комплексу банкнотаў узору 2009 года, а таксама замене старых і пашкоджаных банкнотаў на прыдатныя да абарачэння банкноты.

Новы банкнот наміналам 100 рублёў працягне серыю раней абноўленых банкнотаў наміналам 5, 10, 20 і 50 рублёў, выпушчаных у абарачэнне ў 2019–2020 гадах.

Дызайн новага банкнота канцэптуальна падобны з дызайнам адпаведніка, які знаходзіцца ў абарачэнні, і захоўвае пераемнасць адзінага стылю змяненняў банкнотаў узору 2009 года. Што да новага:

  • выключаны рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Пракаповіча П. П.;
  • год узору банкноты «2009» заменены на год выпуску банкноты ў абарачэнне «2022»;
  • выява архітэктурнага збудавання на адным баку (замак Радзівілаў, г. Нясвіж) прыведзена ў адпаведнасць з яго актуальным знадворным выглядам;
  • пазначана назва архітэктурнага збудавання — «Замак Радзівілаў, г. Нясвіж».

Абноўлены ахоўны комплекс забяспечыць надзейную засцярогу банкнотаў ад падробкі пры адначасовай магчымасці больш лёгкай, хуткай і беспамылковай праверкі іх сапраўднасці грамадзянамі.

Вытворцам новых банкнотаў з’яўляецца акцыянернае таварыства «Дзяржзнак» (Расійская Федэрацыя).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?