Вы тут

Імпартазамяшчэнне, інфраструктура, лічбавізацыя — тэма пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета


Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета праходзіць 20-21 чэрвеня ў Мінску ў вочным фармаце, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.


Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС абмяркуюць увядзенне маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, стварэнне камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці, стан канкурэнцыі на трансгранічных рынках. Акрамя таго, на парадку дня — пытанні развіцця транспартнай інфраструктуры, лічбавізацыі эканомікі, электроннага гандлю, мытнага супрацоўніцтва.

Саюзных праграм па інтэграцыі Беларусі і Расіі стане больш. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БелТА. «У нас вельмі насычаны двухбаковы парадак дня ў сувязі з неабходнасцю вырашэння вострых пытанняў падтрымкі эканомікі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску. Насамрэч гэта эканамічная вайна, якая вядзецца ў дачыненні да Беларусі і Расіі. За няпоўныя чатыры месяцы на нацыянальным узроўні ўрадамі нашых краін было зроблена вельмі шмат, каб мінімізаваць наступствы гэтага ціску, узгадніць узаемныя дзеянні па засваенні імпартазамяшчальнай прадукцыі, адаптацыі эканомік да змененых знешніх умоў, насычэнні спажывецкага рынку, фарміраванні новай лагістыкі і комплексных мер для падтрымкі ўсіх галін, іх у найбліжэйшай будучыні стане больш, мы вядзём работу над гэтым», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, наладжаны рэгулярныя кантакты паміж віцэ-прэм'ерамі дзвюх краін, функцыянуе група высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. «Іх работа накіравана на аператыўнае зняцце праблемных пытанняў у двухбаковым гандлі. Цяпер на першы план выходзіць каардынацыя і ўзаемная падтрымка па пераадоленні крызісных з'яў», — адзначыў прэм'ер-міністр. «Цяпер дзяржаўнымі органамі Беларусі і Расіі падрыхтаваны шэраг прапаноў для прыняцця рашэнняў на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. Абстаноўка, якая складваецца, дыктуе неабходнасць дзейнічаць хутка і рашуча», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Беларусь і Расія вытрымаюць прэсінг заходніх санкцый і стануць мацнейшымі. Аб гэтым заявіў старшыня ўрада Расіі. Нашы краіны змогуць «пераадолець наступствы заходніх санкцый, у тым ліку за кошт паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, запуску сумесных праектаў, развіцця новых вытворчых і лагістычных ланцужкоў», заўважыў Міхаіл Мішусцін. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца паспяхова. Важную ролю ў развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў адыгрывае прамое ўзаемадзеянне рэгіёнаў. «Перакананы, што Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які мае адбыцца, надасць яшчэ больш глыбокі імпульс міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву», — дадаў Міхаіл Мішусцін.

Прэм'ер-міністр Беларусі намеціў напрамкі супрацоўніцтва падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Узбекістана (краіна мае статус назіральніка ў ЕАЭС) Абдулой Арыпавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Таксама кіраўнікі ўрадаў наведалі Парк высокіх тэхналогій. Яны азнаёміліся з дзейнасцю парка, прававымі ўмовамі працы ў ПВТ, распрацоўкамі яго рэзідэнтаў. Кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі і Узбекістана Раман Галоўчанка, Міхаіл Мішусцін і Абдула Арыпаў наведалі «Амкадор». Прэм'ер-міністры азнаёміліся з работай прадпрыемства і абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў прамысловай сферы.

Пётр ДУНЬКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.