Вы тут

Качанава: Трэба жыць жыццём народа


Абмеркаваць «балючыя» тэмы, актуальныя праблемы і знайсці варыянты іх рашэння — з такімі мэтамі прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі «Аб рабоце старшынь абласных Саветаў дэпутатаў па актывізацыі дзейнасці сельскіх Саветаў дэпутатаў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва». Удзел у пасяджэнні прынялі старшыні абласных, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Як падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, для эфектыўнага абмеркавання праблем дзейнасці органаў мясцовага самакіравання, былі запрошаны прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў.


Адкрываючы пасяджэнне, Наталля Качанава падкрэсліла, што адна з асноўных задач Савета Рэспублікі — работа з дэпутацкім корпусам усіх узроўняў. Таму, паводле яе слоў, работа будуецца такім чынам, каб максімальна ўключыць дэпутацкі корпус у работу Савета Рэспублікі і ў вырашэнне задач, якія стаяць перад дэпутацкім корпусам і якія агучыў кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы з парламентарыямі. «Гэтыя задачы зразумелыя кожнаму з нас. Мы — народныя выбраннікі. Нас выбіраюць людзі, таму мы павінны зрабіць усё, каб дзяржаўная палітыка, выбудаваная ў нашай краіне, рэалізоўвалася і ўвасаблялася ў жыццё. Перш за ўсё гэта людзі з іх клопатамі, праблемамі і пытаннямі. Мы ўсе павінны жыць жыццём нашых людзей. Для чаго?Для таго каб своечасова вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у грамадзян, каб, прымаючы заканадаўчыя акты, мы маглі ўрэгуляваць пытанні, якія сёння не ўрэгуляваныя або патрабуюць дапрацоўкі. І вы — тыя, хто знаходзіцца непасрэдна сярод людзей, — бачыце праблемы, якія сёння трэба вырашаць», — адзначыла спікер. Яна падкрэсліла, што дэпутаты ўсіх узроўняў павінны дзейнічаць на карысць народа. Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, жыццё ў краіне, жыццё народа залежыць ад кожнага дэпутата. «І ад таго, як вы працуеце на месцах з людзьмі, ацэньваюць работу ўлады. Калі гэта фармалізм, паказуха, то грош цана нашай рабоце», — заўважыла Наталля Качанава.

Не дапусціць перапісвання гісторыі

Пасяджэнне, якое аб’яднала дэпутатаў з усёй краіны, прайшло ў дзень жалобны і знакавы для краіны — 22 чэрвеня. Таму перад пачаткам працы Наталя Качанава і члены Савета Рэспублікі аддалі даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына».

«Перапісваецца гісторыя, але не ў нас. У нашай краіне мы памятаем усіх хто загінуў, хто зрабіў усё для таго, каб абараніць мір і свабоду, мы памятаем тых, хто аднаўляў нашу пасляваенную краіну. Мы ніколі не павінны дапусціць перапісвання нашай гісторыі. Гэты наш святы абавязак — перадаваць яго з пакалення ў пакаленне для таго, каб людзі памяталі, якой цаной дасталася свабода і незалежнасць нашай краіне», — падкрэсліла Наталля Качанава. Яна акцэнтавала ўвагу на тым, што мы павінны зрабіць усё, каб не дапусціць наперад ніякіх катастроф і пакут на нашай зямлі. Паводле слоў спікера, многае залежыць ад патрыятычнага выхавання моладзі, у Беларусі гэта работа заўсёды праводзілася на належным узроўні, але новы час ставіць новыя задачы. «Калі ты нарадзіўся ў такой шматпакутнай краіне, дзе столькі гора перанеслі людзі і зрабілі ўсё, каб сёння гэта была такая цудоўная краіна, думаю, што не можа быць па-іншаму. Патрыятычныя пачуцці — гэта перш за ўсё любоў да сваёй Радзімы, народа, краіны, да сваёй сям’і, родных і блізкіх, бацькоў. Вось у чым патрыятызм», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава заўважыла, што кожны этап развіцця краіны ўносіць нейкія карэктывы ў тую стратэгію, якую выбудоўвае краіна. «Але нашае стаўленне да Радзімы павінна заўсёды заставацца такім як было ў тых, хто ў 1941 годзе стаў на абарону сваёй краіны і тых, хто сёння абараняе яе», — канстатавала яна.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.