У Беларусі 22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
У Беларусі нямала зроблена для ўшанавання памяці аб загінуўшых і гэтая праца працягваецца. У 2016 годзе падпісаны указ «Аб ўвекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў». У лютым 2021 года пастановай урада зацверджана дзяржаўная праграма «Ушанаванне памяці пра загінулых пры абароне Айчыны» на 2021-2025 гады.
Асноўнымі формамі ўшанавання загінулых падчас войнаў з’яўляюцца дзяржаўны ўлік, уладкаванне і ўтрыманне воінскіх пахаванняў, пахаванняў ахвяр войнаў, унясенне дадзеных у аўтаматызаваны банк дадзеных «Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь», стварэнне музеяў, мемарыяльных комплексаў, устаноўка помнікаў і памятных знакаў, прысвечаных найважнейшым падзеям Вялікай Айчыннай вайны, прысваенне імёнаў загінулых пры абароне Айчыны геаграфічным аб’ектам і арганізацыям.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа памятныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне.
У беларускай сталіцы праходзіць агульнагарадскі цырымонія ўскладання кветак да Манумента Перамогі. У гэты дзень у Мінску стартавала новая культурна-патрыятычная акцыя «Каляндар «Памяць».
У Брэсце падрыхтавалі насычаную праграму мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У Брэсцкай крэпасці адбыўся канцэрт-рэквіем Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Аляксандра Анісімава, ускладанне кветак да Вечнага агню і пліт некропаля.
Каля 300 ваенна-гістарычных рэканструктараў з Беларусі і замежжа аднавілі найбольш трагічныя эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці.
Сёння ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» таксама адбудзецца прэзентацыя кнігі «Партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны» і пройдзе круглы стол на тэму «Вялікая Айчынная вайна: захаванне гістарычнай памяці». На X беларуска-расійскім маладзёжным форуме прадставяць выставу «Памяць пакаленняў». Яна прысвечана памяці аб падзеях Першай і Другой сусветных войнаў. Выстава сабрала вынікі працы пошукавых клубаў, у прыватнасці рознага роду артэфакты: узнагароды, зброя, фатаграфіі.
Патрыятычная акцыя «Звон смутку» адбылася на Буйніцкім полі ў Магілёве. Традыцыйна тут сабраліся прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.
У Гомелі абласная маладзёжная патрыятычная акцыя "Ніхто не забыты, нішто не забыта!"сабрала ля мемарыяла героям-апалчэнцам дзясяткі гамельчукоў розных пакаленняў. У памяць аб вызваліцелях у баявой форме і простых грамадзянах сучаснікі запалілі лампадкі, усклалі кветкі і вянкі да манумента. Напрыканцы акцыі ў світальнае неба выпушчаныя беласнежныя галубы — як сімвал міру.
У Віцебску на воінскім пахаванні на Успенскай горцы адбыўся мітынг і цырымонія ўскладання вянкоў і кветак. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі віцебскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, царкоўнаслужыцелі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь горада.
Фота: БелТА
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.