Вы тут

У правінцыі Юньнань аб’ём вытворчасці чаю перавысіў 100 млрд. юаняў


Сукупны гадавы аб’ём вытворчасці чайнага лісця ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), адной з радзім чая ў свеце, склаў звыш 107 мільярдаў юаняў (каля 16 млрд. долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Летась колькасць сертыфікаваных прадуктаў склала 1406. Па гэтым паказчыку, а таксама па плошчы чайных палеткаў правінцыя займае адно з першых месцаў у Кітаі з 2015 года. Паводле паведамлення Дэпартамента сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў Юньнаня, чай вырабляецца ў 88 паветах з 15 акруг, дзе налічваецца больш за 4,5 мільёна сялян-чаяводаў, усяго амаль 10 млн. чалавек занятыя ў адпаведнай сферы. Па выніках мінулага года агульная плошча вырошчвання гэтай культуры ў Юньнане дасягнула 7,4 мільёна му (493,3 тыс. гектараў), а аб’ём вытворчасці — 490 тыс. тон.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.